возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,38 км², даўж. больш за 1 км. найб.шыр. 530 м, найб.глыб. 1,3 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. да 100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́НАЎКА, Шпанаўка,
рака ў Брэсцкім р-не, правы прыток р.Зах. Буг. У верхнім цячэнні наз. Прырва. Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 200 км². Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтадарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 км на У ад в. Рагозна. Цячэ па паўд.-зах.ч. Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на Пн ад в. Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАШЫ́ННЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
электрычная машына (звычайна генератар пастаяннага току) для ўзмацнення магутнасці сігналу, што падаецца на абмотку ўзбуджэння, за кошт энергіі першаснага рухавіка. Невялікая змена магутнасці ў ланцугу ўзбуджэння (менш за 1 Вт) выклікае значную змену магутнасці ў ланцугу нагрузкі (больш за 1 кВт). У замежнай л-ры Э.ў. — амплідзін—генератар пастаяннага току з незалежным узбуджэннем і з папярочным полем. Выкарыстоўваюць у сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання. Выцясняюцца статычнымі ўзмацняльнікамі (тырыстарным і транзістарным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С І ГЛЕБ (не пазней за 988—1015),
першыя ўсх.-слав. святыя, малодшыя сыны кіеўскага кн.Уладзіміра Святаславіча і балгарыні Мілалікі. Відаць, Уладзімір планаваў пакінуць Барысу княжанне ў Кіеве, што парушала родавыя звычаі Рурыкавічаў і правы старэйшых братоў. Паводле розных гіст. крыніц, Б. і Г. забіты неўзабаве пасля смерці Уладзіміра старэйшым з братоў — Святаполкам Яраполчычам, за што яму нададзена мянушка «Акаянны». Магчыма, забойцаў падаслаў трэці сын Уладзіміра Яраслаў Мудры, які віну за гэтае злачынства ўсклаў на Святаполка. Відаць, Святаполк выклікаў на Русі агульную нянавісць з-за таго, што абапіраўся на дапамогу цесця, польскага караля Баляслава. Пасля смерці Уладзіміра Святаполк планаваў скасаваць хрысціянства і аднавіць на ўсх.-слав. землях язычніцкае веравызнанне або паставіць Кіеўскую мітраполію ў залежнасць ад рымскага папы. Гэта давала магчымасць Яраславу выступіць супраць Святаполка пад заклікамі помсты за братоў і абароны Русі, а дзеячам царквы прадставіць Б. і Г. не толькі як ахвяр феад. барацьбы, але і як пакутнікаў за веру. Магчыма, Глеб зусім не ўдзельнічаў ва ўсобіцы, а загінуў каля Смаленска ў ходзе язычніцкіх бунтаў, што пачаліся пасля смерці Уладзіміра. Шанаванне (відаць, толькі Глеба) пачалося не раней за 1038, афіц. кананізацыя Б. і Г. адбылася не раней за 1071 пры Ізяславе Яраславічу. На працягу стагоддзяў склаўся корпус прысвечаных святым літ. твораў, якія аб’ядноўваюцца ў т.зв. Барысаглебскі цыкл (чытанне, жыціе, пахавальныя словы, тэксты царк. службаў, летапісная аповесць, пралажныя і парамійныя казанні, старабел. «Слова пра манаха Марціна» і інш.). Найб.маст. дакладнасцю вылучаецца «Сказанне пра Барыса і Глеба». Пераважная большасць помнікаў Барысаглебскага цыкла мае бел. рэгіянальныя варыянты або бел. рэдакцыі пазнейшага часу, створаныя як правасл., так і уніяцкімі кніжнікамі, таму што на бел. землях Б. і Г. заўсёды ўспрымаліся як нац. святыя. Прысвечаныя Б. і Г. літ. творы асуджалі братазабойчыя міжусобныя войны і неслі патрыят. і гуманіст. ідэі. У 12 ст. Барысаглебскія цэрквы былі пабудаваны ў Гродне, Полацку, Тураве, Навагрудку.