жава́ць, жую́, жуе́ш, жуе́; жуём, жуяце́, жую́ць; жуй; жава́ны; незак., што.

1. Размінаць ежу або што-н. зубамі.

Ж. кавалак хлеба.

2. перан. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж (разм.).

Ж. пытанне цэлую гадзіну.

|| наз. жава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жаве́ль, -вялю́, м.

Хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбелкі тканін.

|| прым. жаве́левы, -ая, -ае.

Жавелевая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Цяга да ажыццяўлення чаго-н., унутранае імкненне.

Гарэць жаданнем.

Ж. перамогі.

2. Прадмет захаплення, мары і пад.

Тэатральная сцэна — вось яго ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жада́ны, -ая, -ае.

1. Такі, якога чакаюць, да якога імкнуцца.

Ж. госць.

Жаданыя пакупкі.

2. Любімы, дарагі.

Мой адзіны, мой ж. чалавек!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаго, з інф. або са злуч. «каб».

1. Хацець што-н. здзейсніць, зрабіць, займець.

Жадаю бачыць сына.

2. каму-чаму і з інф. Выказваць якія-н. пажаданні, зычыць.

Жадаю вам здароўя.

|| зак. пажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жада́ючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Ахвотнік.

На экскурсію многа жадаючых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жадзён, -дна́, -дно́, мн. -дны́, чаму (разм.).

Які церпіць нястачу ў самым неабходным; ахвочы да чаго-н.

Ён ж. скарынцы хлеба.

Жадзён на вока (разм., неадабр.) — пра зайздроснага, сквапнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жадлі́вы, -ая, -ае (разм.).

Зайздросны, прагны.

|| наз. жадлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жаду́нкі, -аў (разм.).

Дзіўныя жаданні, капрызы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жазло́, -а́, мн. жэ́злы і (з ліч. 2, 3, 4) жазлы́, жэ́злаў, н.

1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання (уст.).

Маршальскае ж.

2. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спец.).

3. Металічны стрыжань з дужкай, які выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху цягнікоў.

|| прым. жазло́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Жазловая сістэма рэгулявання руху цягнікоў.