пратэ́кцыя

(лац. protectio = прыкрыццё)

заступніцтва, падтрымка з боку ўплывовых асоб ва ўладкаванні на працу, у прасоўванні па службе і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапало́іды

(ад гр. rhopalon = булава + -оід)

органы перамяшчэння па субстрату ў сядзячых медуз класа сцыфоідных, якія ўяўляюць сабой відазмененыя рапаліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рая́льці

(англ. royalty)

чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзерва́ж

(фр. réservage)

спосаб двухкаляровай афарбоўкі керамічных вырабаў паліваннем іх каляровым ангобам па малюнку, які папярэдне нанесены салам або маслам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэмі́сія

(лац. remissio = памяншэнне, паслабленне)

1) часовае паслабленне або знікненне праяўленняў хваробы;

2) скідка для выраўноўвання сумы плацяжу па рахунку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэўматы́зм

[гр. rheumatismos = расцяканне (па целе), ад rheuma, -atos = струмень]

хвароба сардэчна-сасудзістай сістэмы, суставаў з вострым болем і ламотай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сагіта́рыя

(н.-лац. sagittaria)

водная травяністая расліна сям. шальнікавых; расце на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк, азёр, сажалак; стрэлкаліст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сана́та

(іт. sonata, ад лац. sonare = гучаць)

музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́рфінг

(англ. surfing)

від воднага спорту, які заключаецца ў тым, што спартсмен на спецыяльнай дошцы, стоячы, слізгаціць па прыбойных хвалях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

страфа́

(гр. strophe = кружэнне, паварот)

аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, якое рэгулярна паўтараецца і складае па рытму і рыфме адно цэлае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)