сцеблава́ты, -ая, -ае.

Пра расліны з вялікай колькасцю сцёблаў.

Буялі сцеблаватыя кветкі.

|| наз. сцеблава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́рнік, -а, мн. -і, -о́ў, м.

Ежа з тварагу, выглядам падобная на аладку.

Сырнікі са смятанай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябры́на, -ы, ж. (разм.).

1. Кола, асяроддзе сяброў.

2. Сяброўская бяседа з пачастункам.

С. скончылася позна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таварышава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; незак. (разм.).

Быць таварышамі з кім-н.

|| наз. таварышава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талсто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Шырокая, доўгая кашуля ў складку з поясам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таро́сісты, -ая, -ае.

Які складаецца з таросаў; багаты на таросы.

Т. лёд.

|| наз. таро́сістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакрэ́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род пісьмовага стала з адкідной дошкай і шуфлядамі для папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаспале́нне, -я, н.

Спальванне самога сябе (як адно з праяўленняў фанатызму ці як форма сацыяльнага пратэсту).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саркафа́г, -а, мн. -і, -аў, м.

У старажытных народаў: грабніца ў выглядзе труны (звычайна з каменя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сафа́, -ы́, мн. со́фы і (з ліч. 2, 3, 4) сафы́, соф, ж.

Нізкая шырокая канапа.