ёрш², ярша́, м. (разм.).

Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ёсць¹.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; існуе, маецца ў наяўнасці.

Ё. сябры.

Ё. спадзяванне.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.

Што ё. сумленне? Закон ё. закон.

Гаспадарка ё. мая апора.

Што ёсць духу (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.);

2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ёсць², выкл.

Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ёўня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Збудаванне для сушкі снапоў перад малацьбой; асець.

|| прым. ёўневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ж гл. жа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жа, (пасля галосных) ж.

1. злуч. супраціўны. Злучае сказы з адносінамі супрацьпастаўлення.

Мне гаворыць адно, сам жа робіць другое.

2. злуч. далучальны. Ужыв. для далучэння сказаў з паведамленнем дадатковага або тлумачальнага зместу.

Вядзі нас, ты ж ведаеш дарогу.

3. часц. узмацн. Ужыв. для ўзмацнення значэння папярэдняга слова або сэнсу таго, што выказваецца.

З кім жа ён застанецца?

4. часц. Ужыв. пасля займеннікаў і прыслоўяў, каб падкрэсліць падабенства, супадзенне, аднолькавасць.

Яны прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка.

Той жа.

Тады ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.

1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.

Травяная ж.

Ж. азёрная.

2. Тое, што і рапуха.

|| памянш. жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. жа́бін, -а.

Жабіна ікра.

Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.

Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жабі́ны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да жабы, уласцівы ёй.

Не сціхаў ж. канцэрт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жа́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пасудзіна для ўтрымання паддоследных жаб у лабараторыях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жабо́, нескл., н.

Аздоба з карунак або лёгкай тканіны ў выглядзе брыжоў (гафрыроўкі) на грудзях або каля каўняра ў жаночай блузцы, сукенцы ці мужчынскай сарочцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)