размяшчэнне канцавых рыфмаў у строфах вершаванага твора. Р. характарызуецца месцам і колькасцю зарыфмаваных слоў. Па месцы рыфмаў бывае сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба). Напр., сумежная Р.:
Дарогі доўгія ў жыцці
Нам без памылак непрайсці.
Ад невялікіх — негаруй,
Ёсць слова добрае — «даруй»!
(П.Броўка. «Дарогі доўгія ў жыцці...»
перакрыжаваная Р.:
Знят з узбраення,
бо ўстарэў зусім
Славуты «максім»,
кулямёт станковы
А ты ўсё не старэеш,
Танк Максім, —
Гады ідуць, а ты штодзённа новы...
(М.Аўрамчык. «...Калі запеў ты некалі ў гаі»)
апаясная Р.:
Мой народ жыве каля крыніц.
Мой народ любому дасць напіцца,
Акрамя гвалтоўнікаў і хціўцаў,
Акрамя забойцаў — чужаніц.
(Л.Дайнека. «Мой народ жыве каля крыніц...»)
Свой парадак Р. характэрны для цвёрдых форм верша (тэрцыны, секстыны, актавы і інш.), а таксама для строф, звязаных ланцуговымі і скразнымі рыфмамі. Па колькасці канцавых сугуччаў Р. бывае парная, трайная, чацвярная, шматкратная, манарыфма, тэрнарная, кватэрнарная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТАРЫНА́»,
тэрмін, які ў часы ВКЛ адпавядаў значэнням «традыцыі», «звычаі», што ў значнай ступені рэгулявалі прававое, сац.-эканам. і паліт. становішча пэўных класаў, сац. груп, асоб. Для феадалаў у многіх выпадках «С.» — сінонім даўнасці, якой яны абгрунтоўвалі свае паліт. прывілеі, права на зямлю і сялян. Сяляне і мяшчане атаясамлівалі «С.» са звычаямі, традыцыямі. У барацьбе супраць увядзення «навін», якія абцяжарвалі прававое становішча сялян, апошнія выкарыстоўвалі разнастайныя формы барацьбы (скаргі вял. князю, уцёкі ад сваіх гаспадароў, адмаўленне выконваць павіннасці і інш.). Гэта вымушала велікакняжацкую адміністрацыю прымаць пэўныя захады да захавання «С.». Жыгімонт III у Статуце ВКЛ 1588 урачыста абяцаў усім падданым захоўваць у непарушнасці даўнія звычаі, не ўводзіць новых павіннасцей і інш. Аднак як буйны землеўласнік вял. князь не мог не лічыцца з інтарэсамі феадалаў, якія імкнуліся захоўваць ранейшыя павіннасці залежнага ад іх насельніцтва і ўводзіць новыя. Таму некаторыя новаўвядзенні ўносіліся ў граматы і праз пэўны час набывалі сілу «С.». Гл. таксама Звычай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМО́ЎНАЕ АСУДЖЭ́ННЕ,
адна з мер крымінальна-прававога ўздзеяння, прадугледжаная крымінальным правам Рэспублікі Беларусь. Калі пры назначэнні пакарання асобе, якая ўпершыню асуджаецца за злачынства да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў або да накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, суд з улікам характару і ступені грамадскай небяспечнасці ўчыненага і асобы вінаватага, інш. акалічнасцей справы прыйдзе да пераканання, што мэты крымін. адказнасці могуць быць дасягнуты без адбыцця назначанага пакарання праз ажыццяўленне кантролю за паводзінамі асуджанага, ён можа пастанавіць аб умоўным непрымяненні назначанага пакарання з абавязковым указаннем у прыгаворы матываў прынятага рашэння. У гэтым выпадку суд пастанаўляе не прыводзіць у выкананне назначанае пакаранне, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну асуджаны не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязацельствы. Выпрабавальны тэрмін назначаецца ад 1 да 3 гадоў. Калі ўмоўна асуджаны ў перыяд адтэрміноўкі не даказаў свайго імкнення выправіцца ці ўчыніў новае злачынства, ён можа быць накіраваны для адбыцця назначанага пакарання з улікам пакарання за новае злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКУ́РАЎ Сяргей Каюмавіч (н. 1.1.1941, Масква),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1991). Скончыў тэатр. вучылішча пры Цэнтр. дзіцячым т-ры (1964). Працаваў у т-рах Масквы, у 1978—87 у драм. т-ры імя Станіслаўскага. Акцёр адкрытага тэмпераменту, яго ігра адметная псіхал. глыбінёй, драм. напружанасцю. Сярод роляў: Аляксандраў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў і іншыя» паводле А.Чэхава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ён («Маналог пра шлюб» Э.Радзінскага), Сяргей Нячаеў, Трушнікаў («Не быў..., не знаходзіўся..., не ўдзельнічаў...», «Партрэт для першай паласы» Ю.Макарава) і інш. З 1967 здымаецца ў кіно: «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Сібірыяда», «Смак хлеба» (абодва 1979), «Ратаўнік» (1980), «Армавір!», «Божае стварэнне» (абодва 1991), «Эскадрон» (1992), «Адзін пасярэдзіне Расіі» (1994), «Журавіны ў цукры» (1995), «Пан Тадэвуш» (1999), «Тайны палацавых пераваротаў» (2000), «Дзікунка» (2001) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Неаболіць, необо́ліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобо́лыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобо́лыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобво́лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж.njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hardly
[ˈhɑ:rdli]
adv.
1) ледзь, як то́лькі, ледзь то́лькі; насі́лу
2) не зусі́м, наўра́д, малавераго́дна
His story is hardly true — Яго́ная гісто́рыя наўра́д ці праўдзі́вая
3) бада́й не
They will hardly come in all this rain — Яны́ бада́й ня пры́йдуць у гэ́ткі дождж
4) насі́лу, зь ця́жкасьцю
money hardly earned — ця́жка заро́бленыя гро́шы
5) суро́ва; лю́та, бязьлі́тасна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
hurry
[ˈhɜ:ri]1.
v.t.
1) падганя́ць
2) прысьпе́шваць
2.
v.i.
1) хапа́цца, сьпяша́цца
2) імча́ць, імча́цца
hurry up! — хутчэ́й!
3.
n.
1) пасьпе́х, сьпех -у m.
in a hurry — насьпе́х, хапа́ючыся, сьпе́хам
2) нецярпе́ньне n.
to be in a hurry —
а) сьпяша́цца
б) не цярпе́цца
She was in a hurry to see her father — Ёй не цярпе́лася паба́чыць свайго́ ба́цьку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sour
[saʊr]1.
adj.
1) кі́слы
sour cream — сьмята́на f.
2) скі́слы, пракі́слы; сапсу́ты (пра суп, віно́)
3) з кі́слым або́е́лкім па́хам
4) Figur. зласьлі́вы; зло́сны; не ў настро́і
a sour face — кі́слая мі́на
2.
v.i.
1) кі́снуць, скіса́ць (пра малако́)
2) кі́снуць (псава́цца, пра віно́, суп)
3) быць не ў настро́і, рабі́цца зласьлі́вым
•
- sour weather
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
übel
1.a дрэ́нны, ке́пскі, благі́;
mir ist ~ мне мло́сна, мяне́ ну́дзіць;
~ geláuntне ў гумо́ры, не ў (до́брым) настро́і;
~ gesínnt варо́жа настро́ены, зламы́сны;
~ láunigне ў гумо́ры, без настро́ю;
~ néhmen*vt (D) крыўдава́ць, крыўдзіцца за што-н. (на каго-н.);
~ ríechend смярдзю́чы, смуро́дны;
~ wóllenvi (D) быць нядобразычлі́вым (да каго-н.), жада́ць зла (каму-н.);
~ wóllend незычлі́вы
2.adv дрэ́нна, ке́пска; бла́га;
es steht ~ mit ihm [um ihn] яго́ спра́вы дрэ́нныя;
wohl óder ~ хо́чаш не хо́чаш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)