КАЛЬДЭРО́Н ДЭ ЛА БА́РКА, Кальдэрон дэ ла Барка Энао дэ ла Барэда-і-Рыяньё (Calderón de la Barca Henao de la Barreda y Riaño) Педра (17.1.1600, Мадрыд — 25.5.1681), іспанскі драматург, буйнейшы прадстаўнік барока. Вучыўся ва ун-тах Алькала дэ Энарэс і Саламанкскім. У 1620-я г.гал. пастаўшчык п’ес для Каралеўскага Мадрыдскага т-ра. У 1651 прыняў духоўны сан. Аўтар 120 свецкіх п’ес, 78 аўта (рэліг.-містычных алегорый), 20 інтэрмедый. У «камедыях плашча і шпагі» праблемы ілюзорнасці і ірацыянальнасці быцця, залежнасці лёсу чалавека ад непадуладных розуму сіл: «З каханнем не жартуюць» (1627?), «Дама-прывід» або «Дама-невідзімка», «Дом з двума выхадамі цяжка ахоўваць» (абедзве 1629), «Сам у сябе пад вартай» (1636) і інш. У «драмах гонару» («Лекар свайго гонару», 1635, «Саламейскі алькальд», 1640—45) выклаў пазасаслоўную канцэпцыю гонару, які раўназначны жыццю, абараняў годнасць простага чалавека. У рэліг.-філас. драмах імкнуўся да раскрыцця глабальных тэм праз абагульненыя сімвалічныя сітуацыі і вобразы, узнімаў складаныя праблемы чалавечага існавання, свабоды выбару і знешняй несвабоды, наканаванасці лёсу і адказнасці чалавека за пройдзены шлях: «Стойкі прынц» (1628—29, выд. 1636), «Пакланенне крыжу» (1630—32, выд. 1636), «Жыццё ёсць сон» (1631—32, выд. 1636). «Чысцілішча святога Патрыка» (1634, выд. 1636). П’есы К. адметныя складанай метафарычнасцю і эмблематычнасцю стылю.
Тв.:
Рус.пер. — Пьесы. Кн. 1—2. М., 1961;
Драмы. Кн. 1—2. М., 1989.
Літ.:
Кальдерон и мировая культура. Л., 1986;
Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989. С. 26—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КША (Валянцін Антонавіч) (н. 16.11.1937, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1976). З 1956 працаваў у Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі, інструктарам Полацкага гаркома ЛКСМБ, у трэсце «Нафтабуд» (Полацк). З 1961 журналіст, з 1973 на Бел. радыё, у 1980—98 дырэктар выд-ва «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Асн. матывы яго паэзіі — расказ пра моладзь, рамант. героіка прац. будняў, мінулае і сённяшняе роднага краю, карціны побыту краін, дзе пабываў сам (зб-кі «Гарады нараджаюцца сёння», 1964; «Атава», 1969; «Споведзь», 1973; «Агонь і попел», 1989; «Агні далёкіх гарадоў», 1992; паэма-хроніка «Белыя берагі», 1981; гераічная драма-паэма «Падснежнікі для Веры», 1986). Аўтар кніг публіцыстыкі і нарысаў «Наша, полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973), радыёп’ес «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976); лібрэта радыёоперы К.Цесакова паводле «Палескай хронікі» І.Мележа «Барвовы золак» (паст. 1979); п’ес «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Пад шыфрам «Зорачка» і «Чароўны камень» (абедзве 1985), «Прывіды з могільніка аўтамабіляў» (1990) і інш. Выдаў кнігі вершаў і казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Як Ліса вучылася лётаць» (1991) і інш., сатыр. і гумарыстычных вершаў і фельетонаў «Радзімыя плямы» (1982). На вершы Л. напісана шмат песень. Літ. прэмія імя П.Броўкі 1994. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1447, Казіміраў прывілей,
агульнадзяржаўны заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены вял.кн.Казімірам IV Ягелончыкам у Вільні 2.5.1447. Адзін з асн.дзярж. актаў, які замацаваў шырокія правы баяр ВКЛ у паліт., сац. і эканам. жыцці дзяржавы. Складаецца з 14 артыкулаў. Пацвярджаў асабістую свабоду і недатыкальнасць баяр, гарантаваў, што за правіннасць павінен адказваць толькі сам вінаваты, а не яго жонка, бацька, слуга або інш. баярын. Баярам дазволены выезд за межы дзяржавы «для лепшага набыцця шчасця або ўчынкаў рыцарскіх», але не ў «непрыяцельскую краіну». Пацверджаны прывілеі баярам на маёнткі, выдадзеныя папярэднімі вял. князямі, права на продаж і абмен маёнткаў. П. гарантаваў баярам, што іх маёнткі не будуць канфіскаваны, а пасля смерці баярына яго сыны і дочкі «ад сваёй вотчыны не маюць аддалены быць». У П. зафіксаваны дагавор вял. князя з феадаламі, што ён, як і яны, не будзе прымаць у свае маёнткі збеглых сялян, а вяртаць уцекачоў назад да свайго пана. Адным з гал. палажэнняў П. была перадача вял. князем свайго права судзіць сялян і інш. падданых самім баярам (права судовага імунітэту). З гэтага часу феадал станавіўся адзіным суддзёю сваіх падданых, што вяло да яшчэ большай іх залежнасці і ўрэшце дало магчымасць іх запрыгоніць. П. гарантаваў баярам, што землі і дзярж. пасады ў ВКЛ будуць атрымліваць толькі ўраджэнцы ВКЛ. Такім чынам, П. забараняў пранікненне польскай шляхты ў ВКЛ. Вял. князь таксама ўрачыста абяцаў бараніць незалежнасць дзяржавы і яе тэр. цэласнасць. Напісаны на лац. мове. Меў вял. значэнне ў далейшым юрыд. афармленні правоў феадалаў, некаторыя яго нормы ўвайшлі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Patiens et fortis se ipsum felicem facit
Цярплівы і мужны сам сябе робіць шчаслівым.
Терпеливый и мужественный сам себя делает счастливым.
бел. Хто цярплівы, той шчаслівы.
рус. Терпи, казак, атаманом будешь. Терпи горе неделю, а царствуй год. Всё приходит вовремя к тому, кто умеет ждать.
фр. Tout vient à temps à qui sait attendre (Всё приходит вовремя к тому, кто умеет ждать).
англ. A patient man wins the day (Терпеливый выигрывает).
нем. Wer aushält, bleibt Sieger (Кто выдерживает, становится победителем).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
увяза́ць1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.
1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх.Хомчанка.[Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом.Дубоўка.// Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота.Лупсякоў.Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты.Сабаленка.
2.перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі.Савіцкі.
3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
увяза́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да увязнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.закім-чым, каго-што, здадан.сказам і без дап. Уважліва сачыць вачыма за кім‑, чым‑н. Варанецкі здалёк наглядаў за работай экскаватара, за якім цягнулася доўгая града чорнага торфу.Дуброўскі.Я стаяў і, сцяўшы зубы, наглядаў, як дужыя санітары знялі з саней насілкі.Даніленка.
2.каго-што, здадан.сказам і без дап. Тое, што і назіраць (у 2 знач.). За некалькі дзён прабывання на невялікім участку заходняй граніцы я меў магчымасць наглядаць людзей, якім радзіма даверыла ахову нашай працы і нашага шчасця.Брыль.Раней Ларысе ніколі не прыходзілася наглядаць, як ажывае новы дом.Даніленка.
3.каго-што, закім-чым і без дап. Тое, што і назіраць (у 3 знач.).
4.закім-чым. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). [Майстар] сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друкавання.Брыль.Паснедаўшы, Кастусь пайшоў з Максімам і Феліксам у клуню, а Саўку і Язэпа папрасіў наглядаць за ваколіцай. — Калі што якое, — сказаў ён, — сігнальце.Якімовіч.
5. Тое, што і нагледжваць. Прыскочыўшы ў лес, Сомік пакінуў каня на тым месцы, дзе браў нядаўна кавалак [дзерава], а сам нібыта пайшоў наглядаць другі кавалак.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазо́рац, ‑рца, м.
1. Служачы, які выконвае абавязкі па нагляду за чым‑н., ахове чаго‑н.; наглядчык. Бурчыць пад нос дазорац, як сам астрог, стары.Таўлай.
2. Той, хто знаходзіцца ў дазоры; разведчык. Дазорац, ужо заўважыўшы зарыва пажару і пабачыўшы лесніка, які бег да зямлянкі, адразу адчуў нешта нядобрае і надзвычайнае.Дубоўка.У акопчыках і ў кустах каля ракі паставілі дазорцаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камя́к, ‑а, м.
Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой‑н. мяккай, рыхлай масы. Камяк снегу. Камяк гразі. □ Лямеш глыбока нырнуў у зямлю, выварочваючы яе набок рассыпчатымі камякамі.Гартны.Сам Іванок ляжаў у сваім логаве, змяўшы нагамі даматканую коўдру і збіўшы падушку ў нейкі брудны камяк.Колас.//перан. Пра спазмы ў горле. У горле засеў горкі камяк.
•••
Першы блін камякомгл. блін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закля́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, на якога накладзена закляцце; пракляты. Многа было апавяданняў і пра заклятыя грошы.Чорны.Міхал ідзе адзін, пануры, І сам ён хмур, і думкі хмуры, Як гэты лес, снягамі сцяты Як замоўлены, закляты.Колас.
2. Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка). Шмат пакуль у смерці памагатых, Ворагаў жыцця заклятых.Зарыцкі.— Хай заклятыя паны На галлі асін пятрэюць!Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляжа́цца, ‑ляжуся, ‑лежышся, ‑лажыцца; зак.
Праляжаць доўга, больш звычайнага, дазволенага. Бярозка сам устаў і нават пацягнуўся, як чалавек, які лішне заляжаўся ў пасцелі.Шахавец.// Праляжаць доўга без ужытку, збыту і пад. Праз дажджы ляцяць, праз буры, Быццам тыя галубкі, Не залежацца на пошце Нецярплівыя радкі.Куляшоў.// Страціць свежасць або сапсавацца ад працяглага ляжання, захоўвання. Дзесьці заляжалася і не мае збыту мыла.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)