рабдадэ́рма
(н.-лац. rhabdoderma)
каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая трапляецца пераважна ў прэсных стаячых вадаёмах і на сушы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёла3
(н.-лац. rhadiola)
травяністая расліна сям. таўсцянкавых, пашыраная ва ўмераных зонах, пераважна ў гарах Азіі; лекавая і дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэдрэса́цыя
(ад фр. redresser = выпрамляць)
выпраўленне дэфармацый цела, пераважна канечнасцей, расцягненнем тканак або сцісканнем іх з наступным накладаннем фіксуючай павязкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хрызамана́ды
(ад хрыза- + гр. monas, -ados = адзінка)
група ніжэйшых водных арганізмаў, якія жывуць пераважна ў планктоне прэсных вадаёмаў і мораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыматапле́ўра
(н.-лац. cymatopleura)
аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. сурырэлавых, якая пашырана пераважна ў бентасе, радзей планктоне прэсных, часам саланаватых вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэрэ́на
(н.-лац. cerrena)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце пераважна ў сырых мясцінах на пнях і адмерлай драўніне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эгіло́пс
(н.-лац. aegilops)
травяністая расліна сям. злакавых, якая з’яўляецца бліжэйшым родзічам пшаніцы; расце пераважна ў стэпах і паўпустынях Еўразіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДБЕ́ЛЬНЫЯ ГЛІ́НЫ,
гліністыя горныя пароды з рэзка выражанымі ўласцівасцямі адсорбцыі. У мінулым шырока выкарыстоўваліся для адбельвання сукна (адсюль назва). Ачышчаюць розныя рэчывы (пераважна вадкасці) ад пігментаў, муці, смолаў, слізі і інш. прымесяў. Складаюцца ў асноўным з мантамарыланіту, сапаніту і інш. мінералаў. Трапляюцца пераважна ў адкладах мелавога, палеагенавага і неагенавага перыядаў, у месцах вулканічнай актыўнасці. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы нафты і нафтапрадуктаў, алею, тлушчаў, сокаў, воцату, вінаў і інш. Як адсарбенты прыдатныя актывізаваныя стужкавыя гліны, якімі багатыя Віцебскі, Полацкі, Петрыкаўскі р-ны Беларусі.
т. 1, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́НЫ (Draco),
род яшчарак сям. агам. 22 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць пераважна ў кронах дрэў.
Даўж. да 40 см. Тулава ярка і страката афарбаванае. Па баках цела шырокія скурныя складкі, якія падтрымліваюцца 5—7 несапраўднымі рэбрамі. Складкі здольны распасцірацца ў выглядзе крылаў, таму Д. могуць планіраваць на адлегласць да 30 м і на ляту мяняць напрамак палёту. У самцоў на горле мяшэчкападобная скурная складка. Хвост тонкі і доўгі. Адкладваюць 2—6 яец у неглыбокую ямку. Кормяцца дробнымі насякомымі, пераважна мурашкамі.
т. 6, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТАМІ́Т (ад позналац. Diatomeae дыятомавыя водарасці),
зямлістая рыхлая ці слабасцэментаваная асадкавая горная парода, утвораная пераважна з ракавінак дыятомавых водарасцей. Мае ад 62 да 97% воднага крэменязёму (апалу), пастаянныя прымесі гліністых мінералаў. Колер белы, светла- ці жаўтавата-шэры, зрэдку цёмна-шэры. Характарызуецца вял. порыстасцю, адсарбцыйнымі і ізаляцыйнымі ўласцівасцямі. Паходжанне Д. марское, азёрнае ці балотнае. На Беларусі выяўлены пераважна ў александрыйскіх (магутнасць да 20 м, Мінскае ўзв.) і муравінскіх (у прыродным агаленні Панямунь паблізу Гродна) адкладах. Выкарыстоўваецца ў буд., харч., нафтавай і хім. прам-сці.
т. 6, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)