кіраўнік атрада бел. сялян у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, наказны бел. палкоўнік. Арганізаваны ім у 1656—57 атрад дзейнічаў у Мінскім і Аршанскім пав., рабіў рэйды па шляхецкіх маёнтках. Яго рэзідэнцыямі былі Ігумен (1656) і Камень (з 1657) у Мінскім пав. У вер. 1658 перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, вёў баявыя дзеянні супраць рас. войск ва ўзаемадзеянні з І.Нячаем і С.Аскеркам (гл.Аскеркі). 22.5.1659 сейм Рэчы Паспалітай надаў М. шляхецтва. У снеж. 1664 здзейсніў рэйд у Ноўгарад-Северскі пав., у студз. 1665 — у ваколіцы Чарнігава. У маі 1665 на шляху паміж Старадубам і Гомелем яго атрад (400 чал.) разбіты і сам ён паранены. Пазней служыў у войску гетмана ВКЛ П.Сапегі.
Літ.:
Сагановіч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРУ́Н,
вобраз стараж. міфалогіі слав. народаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян., бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж.-рым.Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некат. выяўлены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
Паводле стараж.бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаля, пазней — супраць чорта. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Буршты́н (БРС, Гарэц., Нас.), таксама брушты́н (Касп., Нас.); буршты́навы, бруштыно́вы, брушты́навы ’колер з адценнем жоўтага’ (Інстр. II, БРС). Слова гэтае ўжо ў Бярынды. Укр.буршти́н, бру́штин ’тс’. Запазычанне з польск.bursztyn ’тс’ < н.-ням.bornstēn (ням.Bernstein, літаральна ’палаючы камень’). Бернекер, 102; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 46; Булыка, Запазыч., 53; Шалудзька, Нім., 24; параўн. Брукнер, 50. Рудніцкі (267–268), зыходзячы з націску, выводзіць слова непасрэдна з ням. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Juwéln, m -s, -en
1) кашто́ўны ка́мень, кашто́ўнасць
2) n -s, -e перан. скарб; жамчу́жына;
ein ~ von éinem Ménschen залаты́ чалаве́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
грана́т1, ‑а, М ‑наце, м.
1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.
2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі.Купала.
[Лац. granatum.]
грана́т2, ‑у, М ‑наце, м.
Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.
[Лац. granatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзот, ‑а, М дзоце, м.
Земляное ўмацаванне, прызначанае для вядзення кулямётнага і артылерыйскага агню і для абароны ад куль, снарадаў, мін, авіябомб. На тым баку, каля Навасёлак, былі пабудаваны дзоты, дзе сядзелі кулямётчыкі, тут жа, проста на дарозе, ствалом у лес стаяла гармата.Шчарбатаў.Дзень і ноч білі цяжкія гарматы па дзотах і бетаніраваных умацаваннях, трушчачы бетон і камень.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самацве́т, ‑а, М ‑цвеце, м.
Каштоўны або штучны камень з чыстым тонам афарбоўкі ці бясколерны, празрысты, з яркім бляскам. Уральскія самацветы. □ У сваім нацыянальным адзенні, у беласнежнай чалме, упрыгожанай дарагімі самацветамі, .. [магараджа] вылучаўся сярод масы гасцей у аднолькавых вячэрніх касцюмах.Лынькоў./увобразнымужыв.На разлапістых кедрачах мільёнамі самацветаў гарэлі сняжынкі.Лукша.Па ўсім зборніку [А. Пысіна «Твае далоні»] рассыпаны самацветы, залатыя зярняты сапраўднай паэзіі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
база́льт
(п.-лац. basaltes, ад гр. basanos = пробны камень)
вулканічная горная парода цёмнага колеру, якая складаецца з плагіяклазу, аўгіту і часта алівіну; выкарыстоўваецца як матэрыял для будаўнічых і дарожных работ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)