Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз. ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус. перм. ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір. вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск. wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsьвёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стары́, -а́я, -о́е.

1. Які дасягнуў старасці.

Старая жанчына.

Цяжка жыць старому (наз.).

2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

Старая вёска.

3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

Старыя падручнікі.

Старая сукенка.

4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

Старыя парадкі.

5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

Старое рэчышча ракі.

6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

Старая частка горада.

Старая архітэктура.

7. Вопытны, бывалы.

С. грыбнік.

8. Даўно вядомы.

Старая прымаўка.

9. Які стаў нясвежым, страціў свае якасці (пра прадукты харчавання).

Старое сала.

10. Які стаў несапраўдным пасля пэўнага тэрміну або пасля выкарыстання.

С. білет.

С. пропуск.

І стары і малады — усе да аднаго, усе без разбору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРТУКІ́,

вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пд ад Рэчыцы, 77 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Рэчыца. 2007 ж., 789 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 1, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ШНІКІ,

вёска ў Беларусі, у Забалоцкім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калектыўна-долевага с.-г. прадпрыемства «Арэшнікі». За 11 км на ПдЗ ад Смалявіч, 30 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 492 ж., 163 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСАЎЦЫ́,

вёска ў Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. Драгічын, 124 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Драгічын. 2432 ж., 964 двары (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. Курган Памяці. Помнік драўлянага дойлідства — Міхайлаўская царква (1780).

т. 2, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІ́НАЎКА,

вёска ў Беларусі, у Пуцькаўскім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр саўгаса «Асінаўскі». За 20 км на У ад Чавусаў, 65 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Верамейкі. 305 ж., 123 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 2, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ШКАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на Пд ад Светлагорска, 148 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Асташкавічы. 1629 ж., 798 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі Асташкавіцкае радовішча нафты.

т. 2, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАЖА́НКА,

вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., за 5 км ад р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПнУ ад Лельчыц, 244 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Ельск. 536 ж., 217 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ЎШЧЫНА,

вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад Полацка, 130 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Ветрына. 388 ж., 148 двароў (1994). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 2, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛА́ЎСК,

вёска ў Беларусі, у Ельскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПдЗ ад г. Ельск, 213 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Славечна, на аўтадарозе Лельчыцы—Славечна. 828 ж., 319 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 3, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)