1. Датыкаючыся да скуры, выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, сверб. Сена казытала то шчаку, то шыю, то забівалася за каўнер.Лупсякоў.Лейба прыціснуў да губ голы жывоцік маленькае Ханы, і яна смяялася і дрыгала ножкамі, бо доўгая барада і вусы казыталі яе.Чарнышэвіч.//Выклікаць лёгкае раздражненне ў носе, горле (пра моцны пах, дым і пад.). Мядовы пах мурожнага сена пранік у нос, — такі моцны пах, што проста казытаў у горле.Бядуля.Прагорклы пах газы і гарэлага машыннага масла казытаў ноздры.Хадкевіч.//безас. Пра раздражненне ў горле, носе. Ад болю крывіўся.. [Бораў] твар, вочы наліваліся нечым пякучым, а ў горле казытала, нейкая горнасць апаноўвала ўсяго.Кавалёў.Пахла гарэлым, казытала ў носе, з вачэй сыпаліся слёзы.Гурскі.
2.перан. Прыемна ўзбуджаць. Тое, што Грамабой хваліў яго за добрасуседскае абыходжанне, казытала трохі Язэпаў гонар і як бы ўзнімала яго вышэй над Рыгорам.Крапіва.Анежка ходзіць, і ўспаміны дзяцінства прыемна казычуць яе сэрца.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звані́ць, званю, звоніш, звоніць; незак.
1.Выклікаць, ствараць звон, удараючы ў што‑н., чым‑н. Дае дарэктару ён бляху. — Звані ў яе, бі, чым папала, Абы мацней яна гучала — На ўсю Свяржэнскую граду!Колас.Каля адной крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць.Якімовіч.// Ствараць звон (пра які‑н. механізм, апарат). Будзільнік звоніць. Куранты звоняць. Тэлефон звоніць.// Падаваць сігнал званком. Званіць на ўрок.// Удараць у звон, апавяшчаючы пачатак службы ў царкве. Калі з ветрам, дык тут у хвойнічку нават чуваць, як вызвоньваюць гадзіны на замкавай вежы або як звоняць на імшу ў касцёле ці царкве.Чорны.
2.перан. Разносіць чуткі, плёткі; нагаворваць на каго‑н. — Уся вёска звоніць, што калгасам цяпер кіруеш не ты, а Кацубіха.Шамякін.
3.Выклікаць да тэлефона званком тэлефоннага апарата; гаварыць па тэлефоне. — Мне не званілі? — на хаду запытаўся сакратар. — Не, — адказала Зоя.Асіпенка.Дадому Алесь ехаў адзін: Кібрык пайшоў некаму званіць па тэлефоне.Шыцік.
•••
Званіць ва ўсе званы — расказваць усім пра што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wstręt, ~u
м. агіда;
budzić wstręt — выклікаць агіду;
czuć wstręt — адчуваць агіду (да чаго), гадзіцца (чым);
czynić ~y — ствараць перашкоды
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні.Панчанка.//Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай.Мележ.
2.перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.
1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.
3.перан.Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар.Пальчэўскі.І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве.Сабаленка.
2.перан.Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́ўнасць, ‑і, ж.
Пачуццё пакутлівага сумнення ў чыёй‑н. вернасці, падазрэнне ў каханні да каго‑н. другога. Так, была маладосць, вясёлая, шчаслівая, была радасць першага і адзінага кахання, боль разлукі, расчараванне, рэўнасць, пакуты.Шамякін.Увага Веры да няшчаснага Падацюка абудзіла ў Кузьмы самае неспакойнае пачуццё — рэўнасць.Дуброўскі.Аксіння не выцерпела і сказала .. [Азаркевічу] ўсю праўду пра хлопца, што ён ёй не падабаецца, але яна, каб выклікаць у Азаркевіча рэўнасць, з ім гуляла.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)