ко́мін, ‑а; мн. ко́міны, ‑аў і каміны́, ‑о́ў; м.

Труба для адводу дыму з печы. Над комінам школы ўзнімаўся ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывато́лкі, ‑аў; адз. няма.

Няправільныя, неабгрунтаваныя разважанні, выказванні адносна каго‑, чаго‑н. Аформіць свой шлюб вырашылі неадкладна, каб не было пра .. [Ганну], як настаўніцу, якіх крыватолкаў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інду́сы, ‑аў; адз. індус, ‑а, м.; індуска, ‑і, ДМ ‑дусцы; мн. індускі, ‑сак; ж.

1. Паслядоўнікі індуізму.

2. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іегаві́сты, ‑аў; адз. іегавіст, ‑а, М ‑сце, м.; іегавістка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. іегавісткі, ‑так; ж.

Адна з найбольш рэакцыйных рэлігійных сект, забароненая ў СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іжо́рцы, ‑аў; адз. іжорац, ‑рца, м.; іжорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. іжоркі, ‑рак; ж.

Малалікі народ, які жыве ў Ламаносаўскім і Кінгісенскім раёнах Ленінградскай вобласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бушме́ны, ‑аў; адз. бушмен, ‑а, м.; бушменка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. бушменкі, ‑нак; ж.

Плямёны Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, якія раней складалі яе карэннае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́зы, ‑аў; адз. лаз, ‑а, м.; лазка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. лазкі, ‑зак; ж.

Этнаграфічная група грузінаў, якая жыве ў Аджарскай АССР і ў Турцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манго́лы, ‑аў; адз. мангол, ‑а, м.; манголка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. манголкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Мангольскай Народнай Рэспублікі і Унутранай Манголіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марына́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Вадкасць з воцатам, рознымі вострымі прыправамі і соллю, якой заліваюць прадукты для кансервавання.

2. звычайна мн. (марына́ды, ‑аў). Замарынаваныя прадукты.

[Фр. marinade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караі́мы, ‑аў; адз. караім, ‑а, м.; караімка, ‑і, ДМ ‑мцы; мн. караімкі, ‑мак; ж.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве ў Крыму і ў Літве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)