радыеакты́ўны

(ад лац. radius = прамень + activus = дзейны)

здольны распадацца на элементарныя часціцы і выпраменьваць энергію (напр. р-ыя мінералы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэпрэзентаты́ўны

(фр. représentatif, ад лац. representare = прадстаўляць)

паказальны ў якіх-н. адносінах; прадстаўнічы, характэрны (напр. р-ая выбарка дадзеных).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́нт

(лац. referens, -ntis = які паведамляе)

службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях (напр. р. міністра).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сітуа́цыя

(фр. situation, ад п.-лац. situatio = становішча)

сукупнасць абставін, якія ствараюць тое або іншае становішча (напр. міжнародная с.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сты́мул

(лац. stimulus = літар. востраканцовы кій, якім паганялі жывёл)

прычына, якая заахвочвае да работы, да дзейнасці (напр. матэрыяльныя стымулы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стымуля́цыя

(лац. stimulatio)

паскарэнне або ўзмацненне развіцця, актывізацыя дзейнасці чаго-н. (напр. с. росту раслін, с. дзейнасці сардэчнай мышцы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

та́бель

(ням. Tabelle, ад лац. tabella = дошчачка)

спіс, кніга або спецыяльная дошка для ўліку чаго-н. (напр. т. паспяховасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тыта́н

(гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі)

чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму (напр. т. навукі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фурніту́ра

(фр. fourniture, ад fournir = забяспечваць)

дапаможныя матэрыялы ў якой-н. вытворчасці, напр. гузікі, кнопкі, кручкі ў кравецкай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цэнз

(лац. census)

умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне асобай тымі ці іншымі правамі (напр. узроставы ц., маёмасны ц., адукацыйны ц.).