Пералама́ць (пырылома́ты) ’пераараць іржышча’ (стол., Нар. лекс.), пірілума́ць (па́хыту) ’апрацаваць бараной адзін раз’ (Юрч. СНЛ), пераламі́цца ’пераламацца’ (Бяльк.). Да пера- і лама́ць (гл.), параўн. перамяша́ць ’пераараць папар вясною’, перабіва́ць ’баранаваць перад сяўбой’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск. przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перапя́сы ’пярэсты (вол, карова)’ (мазыр., ЛА, 1), ’масць вала, кабана’ (Янк. 2). З перапялясы ’з доўгімі палосамі’ (Нас.) (гл.) з менай ‑ля‑ на ‑я‑ пад уплывам лексемы пояс ’пас. паласа’. Параўн. таксама перапалосы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рка ’лекавая лясная расліна’ (ТС). Да пяро́ (гл.). Магчыма, аформілася пад уплывам польск. piórko ў назвах: strusie piórko ’расліна мнаганожка, папараць, Polypodium L.’, а таксама ’Struthiopteria Hall.’ і ’Iresine L.’, orle piórko, piórko wodne.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыаса́міцца ’прыняць самавіты выгляд; адчуць уласную сілу; выпрастацца; фарсіста прыбрацца’ (Нас.). Да зафіксаванага там жа аса́міцца (гл.), аса́місты — народнаэтымалагічнага пераасэнсавання (пад уплывам сам) слова аса́ністы. Параўн. аналагічнае рус. дыял. приоса́миться ’падбадзёрыцца, прыняць паважны выгляд’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысе́лле ’паселішча’; ’жыллё; прыстанішча’ (Байк. і Некр., Шат., Яруш.), ’ваколіца’ (лаг., Жд. 2), прысёлак, пры́сёлок, прысёла ’выселак, хутар’ (Клім., Жд. 2, ТС). Да сяло́, параўн. рус. присе́лье, присе́ло, присёлок укр. присі́лок, приси́лля і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дзік ’верабей’: пудзік прыляцеў, на галінку сеў (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Адна з апісальных назваў вераб’я, відаць, ад пу́дкі ’палахлівы’, пу́дзіць ’палохаць’ (гл.), да словаўтварэння параўн. канапля́нік, прася́нік і пад. (Жыв. св., 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пулю́к ’птушачка’ (вілен., ABSl, 22, 127). Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. puliukas ’тс’, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыя, параўн. цялюк ’цяля’ і пад., параўн. таксама пуляня ’тс’ (гл.), укр. пуляк ’індык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)