задача нябеснай механікі пра рух 2 цел, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой пры дапамозе гравітацыйных сіл (гл.Сусветнага прыцягнення закон). Рашэнне Д.ц.з. паказвае, што целы (планеты) рухаюцца па адным з канічных сячэнняў (эліпс, парабала, гіпербала) паводле Кеплера законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НІНГС (Jennings) Герберт Спенсер (1868—1947),
амерыканскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Расійскай АНз 1924. Праф. заалогіі ун-та Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Навук. працы па генетыцы папуляцый і экалогіі жывёл, фізіялогіі размнажэння, спадчыннасці і паводзін прасцейшых і інш. ніжэйшых жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫКА́НСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Афрыкі. Праводзяцца з 1965 Вышэйшым саветам спорту Афрыкі (уваходзяць каля 50 краін кантынента, 1987) пад апекай Міжнар. алімпійскага к-та. У праграме спаборніцтвы па баскетболе, барацьбе, боксе, валейболе, веласпорце, гандболе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, футболе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХИТЕКТУ́РА И СТРОИ́ТЕЛЬСТВО БЕЛАРУ́СИ»,
навукова-тэхнічны часопіс. Выходзіць з 1970 у Мінску на рус. мове раз у 2 месяцы; да 1991 наз. «Строительство и архитектура Белоруссии». Публікуе матэрыялы па архітэктуры, праектаванні, эканоміцы, арг-цыі і тэхналогіі буд-ва, буд. матэрыялах, арх. спадчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ЛКА,
бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАТЭ́КА (ад карта +грэч. thēkē. умяшчальня, сховішча, скрыня),
сістэматызаваная сукупнасць пэўнай колькасці картак — носьбітаў інфармацыі з даведачным апаратам, уліковымі і інш. данымі. Аб’ядноўваюцца і размяшчаюцца ў пэўным парадку, напр., па алфавіце, тэмах, тэрмінах. К. наз. таксама скрынка або шафа для захоўвання такіх картак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЭКСУ́РЫ (манг.),
пахавальныя збудаванні 1-га тыс. да н.э. і 6—10 ст.н.э. ў Манголіі, Тыве і Забайкаллі. Размешчаны пераважна ў катлавінах і па далінах буйных рэк. Уяўляюць сабой каменныя насыпы (курганы), акружаныя квадратнай ці круглай каменнай агароджай з дадатковай кальцавой выбрукоўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ ТЫПАЛІТАГРА́ФІІ.
Дзейнічалі ў 1850—1914 у Мінску 2 тыпалітаграфіі. Выпускалі пераважна канторскія кнігі і сшыткі. Мелі газавыя, з 1908 нафтавыя і бензінавыя рухавікі. У пач. 20 ст. на кожным прадпрыемстве працавала па 50—70 чал. Выпускалася прадукцыі на 77—83 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУАКШО́Т,
горад, сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Будаўніцтва горада пачата ў 1957—58 на месцы невял. паселішча. 735 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. З-дпа апрасненні марской вады. ЦЭС. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫКУТЫ́Н (Paricutín),
дзеючы вулкан у Мексіцы, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры. Выш. 2774 м (паінш. звестках 3170 м). Узнік у 1943, калі адбываліся выкіды магутных фантанаў гарачага шлаку, якія чаргаваліся з выкідамі пары, попелу і значнымі выцяканнямі лавы. Бесперапынна дзейнічаў да 1952.