загараджа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Судна, якое ставіць мінныя і іншыя загароды.

Мінны з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і каго.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

З. ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзьму́хаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дзьмухаючы, затушыць.

З. лямпу.

|| незак. задзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задубе́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.

З. ад марозу шынель.

Задубелыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задымі́ць¹, -ымлю́, -ы́міш, -ы́міць; -ы́млены; зак., каго-што.

Закапціць або забрудзіць дымам.

З. столь.

Задымленыя вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́едзь, -і, ж., зб.

Крылатыя насякомыя, якія смокчуць кроў з жывёлы (авадні, сляпні, мошкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.

Застацца зімаваць дзе-н.

З. на поўначы.

Зазімавала някошаная сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займа́льны, -ая, -ае.

Здольны займаць увагу, уяўленне; забаўны.

Займальная гульня.

З. сюжэт.

|| наз. займа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго (што).

Замучыць катаваннем, давесці да смерці.

З. вязня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́кіс, -у, м. (спец.).

У хіміі: ніжэйшая ступень акіслення элемента.

З. медзі.

|| прым. за́кісны, -ая, -ае.