апло́мб

(фр. aplomb = літар. раўнавага)

празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-н. (напр. гаварыць з апломбам).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аптыма́льны

(п.-лац. optimalis, ад лац. optimus = найлепшы)

самы спрыяльны, найбольш адпаведны пэўным умовам і задачам (напр. а. варыянт).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аўдыёвізуа́льны

(ад лац. audio = слухаю + visualis = зрокавы)

заснаваны на адначасовым успрыманні слыхам і зрокам (напр. а-ыя сродкі навучання).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

браві́раваць

(фр. braver)

1) пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці;

2) рысавацца, выхваляцца чым-н. (напр. б. сваёй вучонасцю).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бюджэ́т

(фр. budget)

разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства, установы, сям’і на пэўны тэрмін (напр. гадавы б., сямейны б.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

віртуо́з

(іm. virtuoso, ад лац. virtus = талент)

чалавек, які дасканала валодае тэхнікай свайго мастацтва, сваёй справы (напр. скрыпач-в.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэзарганіза́цыя

(фр. désorganisation, ад dés- = ад, раз + organisation = арганізацыя)

разлад арганізацыі, парушэнне парадку, нармальнай дзейнасці, дысцыпліны (напр. д. вытворчасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

імане́нтны

(лац. immanens, -ntis = уласцівы)

унутрана ўласцівы якому-н. прадмету, з’яве, працэсу, абумоўлены іх сутнасцю (напр. і-ыя прычыны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

канды́цыя

(лац. conditio = умова, патрабаванне)

норма, якасць, якім павінен адпавядаць той ці іншы тавар, матэрыял (напр. пасяўная к. насення).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

канібалі́зм

(фр. cannibalisme, ад ісп. canibal = канібал < caribal = караіб)

1) людаедства;

2) перан. лютасць, жорсткасць, варварства (напр. к. нораваў).