размаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

Весці размову, гутарку; гаварыць з кім-н.

Р. усю дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракфо́р, -у, м.

Гатунак сыру з плесневым грыбком, які адрозніваецца асаблівай вастрынёй смаку і паху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́са², -ы, мн. -ы, рас, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Мелкая металічная пасудзіна з загнутымі краямі для смажання; скаварада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педэра́стыя, -і, ж. (спец.).

Палавая ненармальнасць: палавыя адносіны мужчыны з мужчынам.

|| прым. педэрасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перала́яцца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; -а́йся; зак.

Палаяцца паміж сабой ці з усімі, многімі.

Суседзі пералаяліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перападрыхто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж.

Падрыхтоўка з мэтай удасканалення ў чым-н.

Курсы перападрыхтоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахаце́цца, -хо́чацца; безас.;зак., чаго і з інф. (разм.).

Тое, што і расхацецца.

Перахацелася есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

Перажыць вельмі моцнае хваляванне.

Перахвалявалася з-за хваробы сына.