матаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання невялікай магутнасці, прызначаны для дапаможных і манеўровых работ.

|| прым. матаво́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́тавы, -ая, -ае.

1. Без глянцу, бляску.

М. колер твару.

2. Паўпразрысты.

Матавае шкло.

|| наз. ма́тавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мата́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Прыстасаванне для змотвання чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мата́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

|| ж. мата́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. мата́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Аснасціць (аснашчаць) маторамі, аўтатранспартам.

М. армію.

|| наз. матарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які абслугоўвае маторы.

|| ж. матары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. матары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы.

Вяроўка матаецца.

2. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым-н. (разм.).

М. па раёне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць.

М. ніткі.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым-н.

М. галавой.

3. Хутка ісці, бегчы куды-н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль-н. (разм., груб.).

Матай адсюль!

|| зак. намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.); наз. намо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).

|| аднакр. матну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).

|| наз. мата́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. мата́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мата́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

|| зак. прамата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і размата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. мата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)