п’е́са

(фр. pièce)

1) драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне;

2) невялікі музычны твор (напр. інструментальная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэрагаты́ва

(лац. praerogativa)

выключнае права, якое належыць пэўнаму дзяржаўнаму органу або адказнай асобе (напр. п. ўлады, п. прэзідэнта).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэгіяна́рны

(ням. regionär, ад лац. regio, -onis = вобласць)

мед. мясцовы, не агульны (напр. р-ая анестэзія, р. кровазварот).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэпута́цыя

(фр. réputation, ад лац. reputatio = абдумванне, роздум)

агульная думка, якая склалася аб кім-н. (напр. незаплямленая р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сімуля́цыя

(лац. simulatio)

прытворства, стварэнне ілжывага ўяўлення аб чым-н. з мэтай увесці ў зман (напр. с. хваробы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

таксі́

(фр. taxi)

аўтамабіль для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай па таксометру (напр. маршрутнае т., грузавое т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

транжы́рыць

(фр. trancher = разразаць)

неразумна, без толку траціць грошы, маёмасць і інш. (напр. т. дзяржаўныя сродкі, т. час).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рыя

(польск. fanaberia, ад яўр.-ням. faine = тонкі, зграбны + berie = чалавек)

пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць (напр. фанабэрыі хоць адбаўляй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фенамена́льны

(фр. phénoménal, ад гр. phainomenon = якое з’яўляецца)

выключны, незвычайны, выдатны па сваіх якасцях (напр. ф-ыя здольнасці)

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

філія́л

(ням. Filial, ад лац. filialis = сыноўні)

самастойнае аддзяленне буйной установы ці арганізацыі (напр. ф. музея, ф. трэста).