вы́верцець, -рчу, -рціш, -рціць; -рці; -рчаны; зак., што (разм.).

Разгарнуўшы, раскруціўшы, выняць.

В. харчы з хустачкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́куліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. (разм.).

Вываліцца, выпасці.

В. з саней.

|| незак. выку́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнаадукацы́йны, -ая, -ае.

Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю; звязаны з агульнай адукацыяй.

Агульнаадукацыйная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлі́ў², -ліву, м.

Водсвет, дадатковае адценне на фоне якога-н. колеру.

Русыя валасы з залацістым адлівам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаду́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек аднолькавых з кім-н. думак, поглядаў і перакананняў; аднамыснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпява́нне, -я, н.

Царкоўны абрад, звязаны з чытаннем малітвы і спяваннем над целам нябожчыка перад пахаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Селянін, які часова сыходзіў з вёскі на сезонныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажу́р¹, -у, м.

1. Скразное вязанне, пляценне.

Вязаць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна.

Пакрывала з ажуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азнаямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што, з чым.

Тое, што і знаёміць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акісле́нне, -я, н. (спец.).

Хімічная рэакцыя злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам.

|| прым. акісля́льны, -ая, -ае.