АХО́ВА АТМАСФЕ́РЫ, ахова атмасфернага паветра,

комплекс міжнар., дзярж., рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні і ўзнаўленні аптымальных уласцівасцяў атмасферы, прадухіленні яе забруджвання і рацыянальным выкарыстанні; састаўная частка аховы прыроды. Уключае: сан. ахову паветра, ахову і ўзнаўленне біял. рэсурсаў, удасканальванне вытв. працэсаў і трансп. сродкаў, выкарыстанне газа- і пылаўлоўных прыстасаванняў, распрацоўку безадходных тэхналогій, стымуляванне выканання ахоўных мерапрыемстваў, рацыянальную планіроўку і забудову, азеляненне нас. месцаў, кантроль за станам і рацыянальным выкарыстаннем паветр. басейна, эколага-выхаваўчую работу, экалаг. падрыхтоўку кадраў і інш.

На Беларусі ахова атмасферы рэгулюецца Законамі аб ахове атм. паветра, аб ахове прыроды, шэрагам урадавых пастаноў і ўказаў, якія прадугледжваюць мінімізацыю прамысл., трансп. і камунальна-быт. выкідаў у паветра, устанаўліваюць нормы гранічна дапушчальных канцэнтрацый дамешкаў і гранічна дапушчальных выкідаў у атмасферу. Дзейнічаюць стацыянарныя пасты назірання за ўзроўнем забруджвання атм. паветра ва ўсіх абласных і многіх прамысл. цэнтрах (Мазыр, Наваполацк, Орша і інш.), ствараецца аўтаматыз. сістэма назірання і кантролю за станам навакольнага асяроддзя (гл. Паветра). За парушэнне правілаў аховы атмасферы ўстаноўлена адм., крымінальная і дысцыплінарная адказнасць. Беларусь удзельнічае ў міжнар. сістэме маніторынгу па кантролі за станам атмасферы: на яе тэр. размешчаны аўтаматыз. станцыя фонавага маніторынгу і пункт назірання за трансгранічным пераносам. Мерапрыемствы па ахове атмасферы кантралююць Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Галоўгідрамет і інш. дзярж. ўстановы з залучэннем грамадскасці (гл. Беларускае таварыства аховы прыроды і інш.).

Да арт. Ахова атмасферы. Пункт кантролю за станам атмасферы ў Мінску.

т. 2, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ,

прыдатныя для гасп. выкарыстання аднаўляльныя паверхневыя воды, глебавыя воды і падземныя воды; адзін з найважнейшых відаў прыродных рэсурсаў. Асн. крыніцай водных рэсурсаў служаць прэсныя воды сушы, якія папаўняюцца за кошт ападкаў атмасферных і аднаўляюцца ў працэсе кругавароту вады на Зямлі.

Складаюцца з расходных элементаў воднага балансу рачных басейнаў — сцёку і выпарэння (гл. Водны баланс Зямлі) Рэсурсы сцёку вял. тэрыторый ці рачных вадазбораў вызначаюцца па велічыні паверхневага і падземнага сцёку, рэсурсы глебавай вільгаці — па велічыні выпарэння з сушы ў цёплы (вегетацыйны) перыяд года. Паводле сярэдніх шматгадовых паказчыкаў, рэсурсы сцёку сушы Зямлі складаюць 44,6 тыс. км³ за год, у т. л. Еўропы 3,2, Азіі 14,4, Афрыкі 4,6, Паўн. Амерыкі 8,2, Паўд. Амерыкі 11,8, Аўстраліі і Акіяніі 2,4 тыс. км³ за год. Найб. аб’ём сцёку мае Бразілія — 22% сусв. рэсурсаў (за кошт р. Амазонка). У якасці водных рэсурсаў у асобных мясцовасцях выкарыстоўваюць атм. вільгаць, марскую ваду (апрэсненую), ваду, атрыманую з ледавікоў, і інш. Зямля забяспечана воднымі рэсурсамі, іх дэфіцыт у некаторых краінах узнікае пераважна ў выніку антрапагеннага забруджвання і разбурэння прыродных экасістэм. Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў — задача воднай гаспадаркі. Водныя рэсурсы эксплуатуюцца пры водакарыстанні і водазабеспячэнні. Адрозніваюць натуральныя (патэнцыяльныя) і змененыя (наяўныя) рэсурсы рачнога сцёку, натуральныя і эксплуатацыйныя (якія можна выкарыстаць) рэсурсы падземных вод.

Водныя рэсурсы Беларусі складаюцца з рачнога сцёку, глебавай вільгаці і падземных вод. За год выпадае 146 км³ атм. ападкаў, з іх 110 км³ ідзе на выпарэнне, астатняе — на сцёк. Сярэднешматгадовыя натуральныя рэсурсы сцёку (км за год): мясцовыя 36,4, агульныя (разам з прытокам з-за мяжы) каля 58, наяўныя мясцовыя каля 38,8, агульныя — 63. Прырост наяўных рэсурсаў адбыўся ў выніку гідрамеліярацыі ў вадазборы Прыпяці. Рэсурсы глебавай вільгаці складаюць каля 90 км³ за год. Натуральныя рэсурсы падземных вод складаюць 15,9, эксплуатацыйныя — 18,1, з іх разведаныя агульныя эксплуатацыйныя запасы — 2,31 км³ за год. Пытанні выкарыстання і аховы водных рэсурсаў рэгулююцца актамі воднага заканадаўства і інш.

В.​В.​Дрозд.

т. 4, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантані́ст

(ням. Kantonist = навабранец, ад фр. canton = акруга)

1) рэкрут у Прусіі ў 18—19 ст.;

2) салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай пал. 19 ст.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

і́мпарт

(англ. import, ад лац. importare = увозіць)

1) увоз у краіну замежных тавараў для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспарт 1);

2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую-н. краіну з-за мяжы, а таксама сам дастаўлены тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акары́ны

(н.-лац. acarina, ад гр. akari = клешч)

група членістаногіх жывёл класа арахнідаў з шарападобным або прадаўгаватым целам даўжынёй ад 0.2 мм да 3 см, якая ў сусветнай фауне налічвае больш за 10 тысяч відаў; многія — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў розных хвароб; кляшчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Агасфе́р

(п.-лац. Ahasverus = імя легендарнага сярэдневяковага персанажа — «вечнага жыда», які не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу і за гэта быў асуджаны на вечнае блуканне па свеце)

перан. чалавек, які вандруе ўсё жыццё, не знаходзячы сабе прыстанку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эксцэнтрысітэ́т

(ням. Exzentrizität, ад лац. ex = з, па-за + centrum = цэнтр)

1) пастаянная дадатная велічыня, якая характарызуе эліпс і гіпербалу і роўная адносінам адлегласці паміж фокусамі дадзенага канічнага сячэння да адлегласці паміж вяршынямі;

2) адлегласць паміж воссю вярчэння эксцэнтрыка і яго цэнтрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Féuer n -s, -

1) аго́нь, по́лымя;

~ ánmachen распалі́ць аго́нь;

~ ist áusgegangen аго́нь пату́х;

in ~ geráten* загарэ́цца

2) пажа́р

3) стральба́;

diréktes ~ стральба́, страляні́на прамо́й наво́дкай;

beóbachtetes ~ аго́нь, які́ карэкці́руецца;

~ áuslösen [eröffnen] адкры́ць аго́нь

4) запа́л, па́лкасць;

mit ~ жва́ва, ажыўлена;

◊

~ und Flámme sein (für A) захапі́цца (кім-н., чым-н.);

die Hand für j-n [für etw.] ins ~ légen ≅ даць галаву́ адсе́кчы за каго́-н. [за што-н.];

für j-n durchs ~ géhen* пайсці́ за каго́-н. у аго́нь і ваду́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кватэ́ра ж.

1. Wóhnung f -, -en;

камуна́льная кватэ́ра Geméinschaftswohnung f, getéilte Wóhnung;

асо́бная кватэ́ра éigene [ábgeschlossene] Wóhnung;

гато́вая да засяле́ння кватэ́ра schlüsselfertige [bezúgsfertige] Wóhnung;

кватэ́ра ў но́вым до́ме Néubauwohnung f;

кватэ́ра ў стары́м до́ме Áltbauwohnung f;

о́рдар на кватэ́ру Wóhnungszuweisung f -, -en;

атрыма́ць кватэ́ру éine Wóhnung zúgewiesen bekómmen*;

абме́н кватэ́рамі Wóhnungstausch m -es, -e;

перае́зд на другу́ю кватэ́ру Úmzug m -(e)s, -züge, Wóhnungswechsel m -s;

плаці́ць за кватэ́ру Míete záhlen;

та́нна плаці́ць за кватэ́ру wénig Míete záhlen; bíllig wóhnen;

здаём кватэ́ру (абвестка) Wóhnung zu vermíeten;

2. Quartíer n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зако́н м.

1. Gesétz n -es, -e;

асно́ўны зако́н Grúndgesetz n, Verfássung f -, -en;

дзе́ючы [дзе́йны] зако́н géltendes Gesétz;

зго́дна з зако́нам laut Gesétz;

і́мем зако́на im Námen des Gesétzes;

прыня́ць зако́н юрыд., паліт. ein Gesétz verábschieden;

зако́н прапано́вы эк. Ángebotsgesetz n -es, -e;

зако́н по́пыту эк. Náchfragegesetz n;

па-за зако́нам юрыд. verfémt; разм. vógelfrei;

аб’явіць каго-н па-за зако́нам verfémen vt; разм. j-n für vógelfrei erklären;

зако́н Бо́жы Religiónsunterricht m -(e)s;

яму́ зако́н не пі́саны er tut, was er will;

2. (інструкцыя) Régel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)