венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Венскай АМ. З 1799 працаваў у Пешце. Пабудовы П. ў значнай ступені ствараюць класіцыстычнае аблічча левабярэжнай ч. Будапешта 18—1-й пал. 19 ст. Ім уласцівы манументальнасць і прастата форм, стрыманая пластыка фасадаў, выразнасць архітэктанічнага дэкору: у Будапешце — лютэранская царква (1799), уласны дом (1822), будынкі Ваен. акадэміі (б. ліцэй Людовіка; 1829—35), Нац. музея (1837—47); Дом абл. савета ў Секешфехервары (1807—12, з Я.Тэглем), замак у Алчуце (1819—27, не захаваўся), дом камітацкай управы ў Сексардзе (1827—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЦАЎ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 22.10.1952, г. Броды Львоўскай вобл., Украіна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975), у 1978—85 выкладаў у ім. Аўтар графічных твораў «Развянчаны час» (1984), «Раніца» (1987), «У рытме вадзяных кругоў» (1988), дыпціхаў «Кантрапункт» (1980), «Часовыя ўражанні» (1987), трыпціха «На краі» (1989), серыі «Загадкі вялікага лесу» (1988—90); жывапісных кампазіцый «Удар кап’ём» (1993), «Паток» (1995), «Збіранне ракавін», «На каўчэгу» (1998), «У рытме вадзяных кругоў» (2000), серыі «Татэмы» (1991—92), плакатаў, афармлення кніг. Творам уласцівы асацыятыўная і сімвалічная мова, спалучэнне выяўл. матываў і абстрактнай кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ДЗІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.5.1903, г. Самара, Расія — 10.4.1987),
расійскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў маск. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях — ін-це (1923—30). У 1930-я г. працаваў пераважна ў гіст.-рэв. жанры («Прыфрантавы рэўком», 1934—37). Вядомасць набылі лірычныя пейзажы, якім уласцівы свежасць успрыняцця прыроды, эпічная казачнасць, праца пры вячэрнім асвятленні. Сярод твораў: «Сяло Хмялёўка» (1944), серыі «Волга — руская рака» (1944 45), «Рускія мелодыі» (1946—57), «Чатыры пары года» (1952—53), «Кудзінскае возера» (1974—78) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грабе́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грабежніка, грабежнікаў, уласцівы ім. Грабежніцкія планы.// Які вядзецца з мэтай грабяжу, аграблення. Грабежніцкая вайна.// Празмерна высокі, вымагальны. Грабежніцкія штрафы. Грабежніцкія цаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балаго́льскі, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да балагола, уласцівы балаголу. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень.Корбан.
2. Звязаны з балагольствам. Балагольскі промысел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бензі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бензіну, уласцівы бензіну. Бензінавыя пары.// Прызначаны для захоўвання бензіну. Бензінавая бочка. Бензінавая калонка.// Які працуе на бензіне. Бензінавы матор. Бензінавая запальнічка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесчалаве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук’янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака.Луфераў.// Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авангарды́зм, ‑у, м.
Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 в., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
красаві́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да красавіка, уласцівы красавіку. Два дні ішоў цёплы красавіцкі дождж.Шамякін.Весела зіхацела красавіцкае сонца.Шчарбатаў.// Які адбываецца ў красавіку. Красавіцкі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)