Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Fólterbankf -, -bänke ды́ба, драўля́ная кабы́ла (прылада для катаванняў);
auf der ~ líegen*перан. цярпе́ць паку́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мо́лат, ‑а, М ‑лаце, м.
1. Вялікі цяжкі малаток, якім куюць металы, дробяць каменне, забіваюць што‑н. і г. д. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў.Бялевіч.Бацька біў каменне велізарным молатам.Чорны.
2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску. [Каваль] грукнуў дваццацітонным паравым молатам па балванцы і задаволена ўсміхнуўся.Навуменка.У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат і гудзеў горан.Шамякін.
3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.
•••
Серп і молатгл. серп.
Паміж молатам і кавадлам — у цяжкім становішчы, калі небяспека пагражае з двух бакоў (быць, аказацца, знаходзіцца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКРАПРАЦЭ́САР (англ. microprocessor),
электронная прылада кіравання і апрацоўкі інфармацыі, якая праграмуецца і складаецца з мікрасхем (адной ці некалькіх) высокай ступені інтэграцыі (гл.Інтэгральная схема). Выкарыстоўваецца як цэнтр.працэсар, напр. у мікра-ЭВМ, як прылада кіравання і апрацоўкі інфармацыі для перыферыйных блокаў ЭВМ, а таксама ў сістэмах кіравання тэхнал. і кантрольна-выпрабавальнага абсталявання, трансп. сродкаў, касм. апаратаў і інш.
Па функцыян. магчымасцях адпавядае працэсару ЭВМ, выкананаму на 20—40 мікрасхемах малой і сярэдняй ступені інтэграцыі, мае большае хуткадзеянне, істотна меншыя памеры, энергаспажыванне і інш. (у параўнанні з інш.выліч. прыладамі). Бываюць секцыянаваныя (з мікрапраграмным кіраваннем; дазваляюць пашыраць разраднасць, функцыян. магчымасці і інш.) і аднакрыштальныя (маюць фіксаваную разраднасць і пастаянны набор камандаў). Паводле віду ўваходных сігналаў М. падзяляюць на лічбавыя (прызначаны для лічбавай апрацоўкі сігналаў) і аналагавыя (прызначаныя для работы ў даследчых выліч. комплексах; дадаткова маюць аналагава-лічбавыя і лічбава-аналагавыя пераўтваральнікі). Найб. пашыраны аднакрыштальныя маларазрадныя М. для выкарыстання ў простых сістэмах кіравання, а таксама 64-разрадныя для прафес.ЭВМ. Першы М. Intel 4004 (1971) меў да 2250 транзістараў на адным крэмніевым крышталі, працаваў на частаце 750 кГц, выконваў да 60 тыс. аперацый за секунду ў якасці цэнтр. працэсара 4-разраднай ЭВМ і быў логікавым блокам, канкрэтнае прызначэнне якога можна задаваць праграмаваннем. Сучасныя М. маюць на адным крышталі да дзесяткаў мільёнаў транзістараў, працуюць на частотах у сотні мегагерц і выконваюць мільярды аперацый за секунду.
Літ.:
Корнеев В.В., Киселев А.В. Современные микропроцессоры. М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́ўза ’прылада, да якой прымацоўваюць воск у вуллі’ (Некр.), ’вашчына’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вуллі’ (Сл. ПЗБ), таксама наўе ’тс’ (там жа). Гл. навуза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжы́1 ’козлы пад ляжачы вулей’ (З нар. сл.). Параўн. крыжак2 (гл.).
Крыжы́2 ’прылада для размотвання маткоў пражы’ (Жд. 3). Гл. крыж1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bodkin
[ˈbɑ:dkɪn]
n.
1) вялі́кая тупа́я го́лка
2) шпі́лька для валасо́ў
3) шы́ла n.
4) Print.прыла́да да выбіра́ньня лі́тараў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
engine
[ˈendʒɪn]
n.
1) рухаві́к -а́m., мато́р -а m.
2) параво́з -а, лакаматы́ў -ва m.
3) машы́на, прыла́даf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гі́ра, ‑ы, ж.
1. Металічны груз пэўнай вагі, які служыць мерай масы (вагі) пры ўзважванні прадметаў. Пудовая гіра.// Спартыўная прылада для гімнастычных практыкаванняў у цяжкай атлетыцы. Практыкаванне з гірамі і штангай.
2. Вісячы груз, які прыводзіць у рух механізм або з’яўляецца процівагай. Гіра насценнага гадзінніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)