ІВАНО́Ў (Фёдар Мікалаевіч) (н. 20.9.1929, в. Гірсаўка Прыазоўскага р-на Запарожскай вобл., Украіна),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1954). Працуе ў Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных, камедыйных роляў: Трахім («Прымакі» Я.Купалы), Зайчык («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Стары («Ладдзя роспачы» У.Караткевіча), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Настаўнік танцаў («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Цыба («Змова Фіеска ў Генуі» Ф.Шылера). Яго мастацтва вызначаецца мяккім лірызмам, дасціпнасцю, народнасцю і псіхалагізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ АРМЕ́ЙСКОГО СОВЕ́ТА ДЕПУТА́ТОВ X А́РМИИ»,
газета Выдавалася з ліст. 1917 да лют. 1918 у Маладзечне на рус. мове штодзённа. Орган бальшавіцкага Савета дэпутатаў 10-й арміі. Напачатку мела назвы: «Бюллетень Военно-революционного комитета X армии», «Известия Совета депутатов X армии». Змяшчала пастановы Расійскага і Зах.абл. Саветаў нар. камісараў, рэзалюцыі салдацкіх і сял. сходаў у падтрымку новай улады, матэрыялы пра барацьбу сав. войск супраць 1-га польскага корпуса Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага. Спыніла існаванне з наступленнем герм. войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́МІЦА КЛА́ПА,
амерыканскі сорт грушы, атрыманы з насення сорту Лясная прыгажуня свабоднага апылення. На Беларусі пашырана ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абл. Адзін з лепшых скараспелых сартоў.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокапірамідальная, рэдкая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт малазімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць добрая. Плады 110—130 г яйцападобна выцягнутай формы, жаўтавата-зялёныя з яркім румянцам на сонечным баку. Мякаць белая. сакавітая, мяккая, масляністая, салодкая, выдатнага смаку. Спажывецкая спеласць у канцы жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
грамадска-паліт. газета, орган Мінскага аблвыканкома і абл. Савета дэпутатаў. Выдаецца з 1.11.1950 у Мінску; спачатку на бел., з 1990 — на бел. і рус. мовах 3—5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Мінска і Мінскай вобласці. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Ідэя, пошук, прадпрымальніцтва», «Спажывецкі рынак», «Галерэя», «Спадчына», «Тэатральны бінокль», «Анонс» і інш. З публіцыстычнымі артыкуламі выступаюць вядомыя дзеячы культуры, мастакі, крытыкі, друкуюцца новыя творы майстроў слова, творы маладых аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЮ́ДАЎ (Валянцін Леанідавіч) (30.7.1910, г. Омск, Расія — 20.5.1979),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі камуніст.ін-т (1931). З 1933 у органах НКДБ. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. З лют. 1942 камісар, са жн. камандзір партыз. спецатрада НКДББССР «Баявы», які дзейнічаў на тэр. Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Расонскага, Ашмянскага, Докшыцкага, Мядзельскага р-наў. У 1944—58 у органах Мін-вадзярж. бяспекі БССР, МУС Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМО́НАЎ (Эмамалі Шарыпавіч) (н. 5.10.1952, г.п. Дангара Хатлонскай вобл., Таджыкістан),
дзяржаўны дзеяч Таджыкістана. Скончыў Тадж.ун-т (1982). З 1971 рабочы, з 1976 на адказных пасадах у аграпрамысл. комплексе, дырэктар саўгаса ў Дангарынскім р-не. З ліст. 1992 старшыня Кулябскага абл. савета нар. дэпутатаў. З 19.11.1992 старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Таджыкістан. 6.11.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан (у ліст. 1999 пераабраны). У 1997 дамогся спынення грамадз. вайны ў Таджыкістане шляхам паліт. ўрэгулявання.
Літ.:
Президент Эмомали Рахмонов=President Emomali Rahmonov: [Альбом]. London, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.
Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр’яна. — Зараз, Емяльянавіч, зараз, — паправіў на галаве картуз Бяньчук і .. пачаў клікаць дзяцей.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гло́мазд, ‑у, М ‑дзе, м.
Абл. Ламачча, смецце. Было падобна да таго, што чалавек цэлы век збіраў адусюль розны гломазд — цаглінкі, каменьчыкі, чарапкі, усё, што траплялася пад руку.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́лец, ‑льца, м.
Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, з кошык бульбы і яблыкі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́зірк, ‑у, м.
Абл. Погляд, позірк убок, назад. Можа тысячны раз прабег ён [Няслаўскі] вокам па гэтым бяскрыўдным лістку паперы паміж боязных возіркаў на вокны.Мурашка.
•••
Без возірку — без аглядкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)