ЭКСІТРО́Н [ад лац. excito узбуджаю + (элек)трон],

ртутны вентыль з аднакратным узбуджэннем катоднай плямы, якая падтрымліваецца за кошт эл. дугі на дапаможны анод. Момант запальвання асн. дугі кіруецца з дапамогай сеткі. Выкарыстоўваецца для выпрамлення пераменнага току прамысл. і павышанай частот высокага напружання (да 130 кВ). Імпульсныя Э. выкарыстоўваюцца як камутатары ў індуктыўных накапляльніках энергіі і лінейных мадулятарах.

т. 18, кн. 1, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭТЫЛЕНІМІ́Н, азірыдзін,

арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.

Бясколерная вадкасць з амінным пахам, tпл -74 °C, tкіп 57 °C. Добра раствараецца ў вадзе і ў большасці арган. растваральнікаў. Высокарэакцыйнае рэчыва. Выкарыстоўваюць як мутаген у селекцыі раслін і мікраарганізмаў. Высокатаксічнае, тэратагеннае рэчыва. ГДК ў паветры прац. зоны 0,02 мг/м³, у атм. паветры 0,001 мг/м³.

т. 18, кн. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́РТА (цюрк.),

у некаторых качавых народаў Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Сібіры пераноснае жыллё, пераважна круглае ў плане з конусападобным дахам, крытае шкурамі ці лямцам. Унутры знаходзіўся ачаг, каля ўваходу — месца для гасцей. На жан. палавіне захоўваўся посуд, на мужчынскай — вупраж. З пераходам народаў да аселасці стала выкарыстоўвацца на адгоннай пашы ці як часовае летняе жыллё.

т. 18, кн. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́РЫЙ УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (?—1292),

князь пінскі. Сын пінскага кн. Уладзіміра. У 1262 разам са старэйшымі братамі пінскімі князямі Фёдарам Уладзіміравічам і Дзямідам віншаваў у Неблі галіцка-валынскага кн. Васільку Расціславіча з перамогай над літоўцамі. З нагоды смерці (паводле М.​Грушэўскага, у 1288/89), Ю.У. характарызуецца летапісцам як «кроткый, смиреный, правдивый». Апошні вядомы пінскі князь з дынастыі Ізяславічаў.

т. 18, кн. 1, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАВІЦКІ ЭКАНО́МІКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ Засн. ў 1992 у г. Баранавічы як каледж, філіял Бел. ін-та правазнаўства. З 1996 тэхнікум. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): эканоміка і кіраванне; правазнаўства. Мае камп’ютэрны парк, базу навуч. практыкі з лабараторыяй інфарм. тэхналогій.

т. 18, кн. 1, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дапрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак. (часцей з адмоўем).

Разм. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё не дапросіцца піць, — Тры гады я не чуў. Барадулін. У яго зімой снегу не дапросішся. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басано́гі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В. Вольскі. / у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу сваё басаногае дзяцінства: бачу яго не вачамі, а думкамі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берасця́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім Палачане. Лойка.

•••

Берасцяныя граматы гл. грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і адвінуцца. Сястра Саша і Ганьчына маці вязуць на продаж клубніку і бяруць з сабой і Ганьку. Папільнаваць воза, як мацеры і Сашы спатрэбіцца адвіхнуцца за якімі пакупкамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адглянцава́цца, ‑глянцуюся, ‑глянцуешся, ‑глянцуецца; зак.

Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі, што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні, дык, здаецца, гэта і дарога не дарога, а роўная, як струнка, рака. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)