абсцэ́с

(лац. abscessus)

мед. гнойны нарыў; збіранне гною ў органах або тканках, выкліканае запаленчым працэсам (напр. а. лёгкага).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

адыёзны

(лац. odiosus = ненавісны, агідны)

крайне непрыемны, які выклікае рэзка адмоўныя адносіны да сябе (напр. а-ая асоба).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

акумуля́тар

(лац. accumulator = збіральнік)

прыбор для назапашвання энергіі з мэтай далейшага як выкарыстання (напр. электрычны а., гідраўлічны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

апеты́т

(лац. appetitus = жаданне)

1) жаданне есці;

2) перан. жаданне наогул, імкненне да чаго-н. (напр. уласніцкі а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вака́льны

(лац. vocalis = галасавы)

які адносіцца да выканання голасам, прызначаны для спеваў; галасавы, пеўчы (напр. в-ае мастацтва).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вака́нтны

(фр. vacant, ад лац. vacans, -ntis = які пустуе, незаняты)

свабодны, нікім не заняты (напр. в-ая пасада).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

га́ндаль

(польск. handel, ад ням. Handel)

гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гастры́т

(н.-лац. gastritis, ад гр. gaster, -tros = страўнік)

запаленне слізістай абалонкі страўніка (напр. востры г., хранічны г.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дражэ́

(фр. dragée)

1) дробныя цукеркі круглай формы (напр. шакаладнае д.);

2) лякарства, вітаміны ў форме такіх цукерак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

драпірава́ць

(ням. drapieren, ад фр. draper)

абіваць, упрыгожваць што-н. тканінай, сабранай у складкі (напр. д. сцены салона).