пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.

2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парассыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разаслаць усіх, многіх або ўсё, многае (гл. разаслаць ​1). Парассылаць пісьмы. □ [Прышчэпа:] Усіх дзяцей мы тады пераправілі на Вялікую зямлю. За лінію фронту. Там іх парассылалі па дзіцячых дамах, куды каторае. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пасінеў. Уся пасінелая ад холаду бегла следам за Косцікам Аксіння, трымаючы ў руках яго торбачку з кнігамі. Пальчэўскі. Ягор.. безліч разоў бачыў гэты пачырванелы і пасінелы адначасова вечаровы Сож, зарэчныя лугі, пагорыстыя далягляды. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Не ўстаяць, не ўтрымацца на слізкім месцы; пакаўзнуцца. [Ганна] паслізнулася і ўпала б, напэўна, але Яўхім спрытна падхапіў яе за локаць. Мележ. У адным месцы наступіў на сям’ю лісічак і паслізнуўся. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́н, ‑а, м.

Масіўная, часцей за ўсё прамавугольная калона, якая падтрымлівае аркі, скляпенні, афармляе па баках уваходы ў паркі, на масты і пад. З таго боку, дзе быў парадны пад’езд, яшчэ захаваліся чатыры пілоны з закручанымі капітэлямі. Чыгрынаў.

[Грэч. pylōn — вароты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́йма, ‑ы, ж.

Разм. Вельмі вялікая колькасць, мноства (аб жывых істотах). З балота несла ў сяло вільгаць і наганяла плоймы камароў і мошак. Мурашка. У гэтую часіну партызаны заўважылі, што за ўцекачом гоніцца цэлая плойма салдат. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыду́рак, ‑рка, м.

Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпадня́цца, ‑паднімуся, ‑паднімешся, ‑паднімецца і ‑падымуся, ‑падымешся, ‑паднімецца; зак.

Трохі, злёгку падняцца. [Тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. Інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, і локці мае механічна прыпадняліся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапну́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., што.

Разм. Тое, што і распяць. — Ззамаладу ведаю яго [Ермаліцкага]: за грош бацьку роднага на крыжы разапне. Грахоўскі. Хведар Набілкін пусціў сваю кабылку пасвіцца, а сам разапнуў шацёр і лёг спаць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца .., дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)