дэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., што.

Выразна, памайстэрску чытаць мастацкія творы.

Д. паэмы Янкі Купалы.

|| зак. прадэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. дэклама́цыя, -і, ж.; прым. дэкламацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які выступае з дэкламацыяй; той, хто дэкламуе.

|| прым. дэклама́тарскі, -ая, -ае.

Дэкламатарскае майстэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэкларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю (у 1 знач.), выступіць з дэкларацыяй аб чым-н.

Д. дзяржаўную незалежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэклараты́ўны, -ая, -ае.

1. Які мае форму дэкларацыі (у 1 знач.); урачысты.

Дэкларатыўная заява.

2. Не падмацаваны доказамі; знешні.

Усе яго абяцанні носяць д. характар.

|| наз. дэклараты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэклара́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Афіцыйнае абвяшчэнне або ўрачыстая праграмная заява.

Урадавая д.

Д. аб дзяржаўным суверэнітэце.

2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх-н. патрэбных звестак.

Гандлёвая д.

Мытная д.

|| прым. дэкларацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэкласава́ны, -ая, -ае.

У класавым грамадстве: які страціў усякую сувязь са сваім класам, не прымае ніякага ўдзелу ў грамадскай вытворчасці.

Дэкласаваныя элементы.

|| наз. дэкласава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэкласава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэко́р, -у, м.

Сукупнасць, сістэма ўпрыгожанняў збудавання або вырабу.

Д. фасада.

Д. вазы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэко́рум, -у, м. (кніжн.).

Знешняя, паказная прыстойнасць; тое, што адпавядае такой прыстойнасці.

Захаваць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дэкрэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастанова ўрада, якая мае сілу закона.

Д. аб міры.

Д. аб зямлі.

2. Дэкрэтны водпуск, водпуск па цяжарнасці і родах (разм.).

Пайсці ў д.

Знаходзіцца ў дэкрэце.

|| прым. дэкрэ́тны, -ая, -ае.