рама́нтыка

(фр. romantique = рамантычны)

незвычайнасць. нязведанасць чаго-н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны (напр. р. далёкіх падарожжаў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэгістра́цыя

(с.-лац. registratio)

запіс з мэтай уліку, з мэтай надання факту законнай сілы (напр. р. шлюбу).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сакрэ́т​2

(лац. secretus = выдзелены)

неабходнае для арганізма рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі (напр. жоўць, сліна, страўнікавы́ сок).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стаж

(фр. stage)

тэрмін, на працягу якога чалавек працуе або набывае спецыялізацыю (напр. працоўны с., выпрабавальны с.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

статы́чны

(гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу)

нерухомы, які знаходзіцца ў стане спакою, раўнавагі (напр. с-ая поза).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уніта́рны

(фр. unitaire, ад лац. unitas = адзінства)

аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае (напр. у-ая дзяржава).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уніяні́зм

(фр. unionisme, ад лац. unio = аб’яднанне, адзінства)

імкненне да аб’яднання, зліцця (напр. палітычны у.); проціл. сепаратызм.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фе́рма​2

(фр. ferme)

канструкцыя са злучаных паміж сабой металічных, жалезабетонных ці драўляных брусоў (напр. ф. маста).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фікты́ўны

(фр. fictif, ад лац. fictio = выдумка)

выдуманы, несапраўдны; падроблены, фальшывы (напр. ф. шлюб, ф-ыя дакументы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эвентуа́льны

(с.-лац. eventualis, ад лац. eventus = выпадак)

магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях (напр. э-ае супрацоўніцтва).