дэкаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).
Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой, каб палепшыць яе якасць.
|| наз. дэкаціро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
|| прым. дэкаціро́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэкваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.
Пазбавіць кваліфікацыі.
|| звар. дэкваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца.
|| наз. дэкваліфіка́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., што.
Выразна, памайстэрску чытаць мастацкія творы.
Д. паэмы Янкі Купалы.
|| зак. прадэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.
|| наз. дэклама́цыя, -і, ж.; прым. дэкламацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Артыст, які выступае з дэкламацыяй; той, хто дэкламуе.
|| прым. дэклама́тарскі, -ая, -ае.
Дэкламатарскае майстэрства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэкларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю (у 1 знач.), выступіць з дэкларацыяй аб чым-н.
Д. дзяржаўную незалежнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэклараты́ўны, -ая, -ае.
1. Які мае форму дэкларацыі (у 1 знач.); урачысты.
Дэкларатыўная заява.
2. Не падмацаваны доказамі; знешні.
Усе яго абяцанні носяць д. характар.
|| наз. дэклараты́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэклара́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Афіцыйнае абвяшчэнне або ўрачыстая праграмная заява.
Урадавая д.
Д. аб дзяржаўным суверэнітэце.
2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх-н. патрэбных звестак.
Гандлёвая д.
Мытная д.
|| прым. дэкларацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэкласава́ны, -ая, -ае.
У класавым грамадстве: які страціў усякую сувязь са сваім класам, не прымае ніякага ўдзелу ў грамадскай вытворчасці.
Дэкласаваныя элементы.
|| наз. дэкласава́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэкласава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак. і незак.
Стаць (станавіцца) дэкласаваным.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
дэко́р, -у, м.
Сукупнасць, сістэма ўпрыгожанняў збудавання або вырабу.
Д. фасада.
Д. вазы.