а́кцыя​1

(лац. actio = дзеянне)

дзеянне, накіраванае на дасягненне якой-н. мэты (напр. дыпламатычная а., палітычная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

анані́мны

(гр. anonymos = безыменны)

без прозвішча аўтара, без указання імя (напр. а-ая літаратура, а-ае пісьмо).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ана́рхія

(гр. anarchia = безуладдзе)

1) адсутнасць кіраўніцтва, безуладдзе;

2) перан. адсутнасць арганізаванасці, бяспланавасць, стыхійнасць (напр. а. вытворчасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аптыміза́цыя

(фр. optimisation, ад лац. optimus = найлепшы)

выбар аптымальнага варыянта з некалькіх магчымых (напр. а. працэсу кіравання).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

артадакса́льны

(ад гр. orthodoksos = прававерны)

які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў пэўнага вучэння, светапогляду; паслядоўны (напр. а-ыя погляды).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аспе́кт

(лац. aspectus = погляд)

пункт гледжання, з якога ацэньваецца прадмет, з’ява, паняцце (напр. навуковы а., практычны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аўтарэфера́т

(ням. Autoreferat, ад Autor = аўтар + Referat = рэферат)

кароткі выклад аўтарам сваёй навуковай працы (напр. а. дысертацыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

афекта́цыя

(лац. affectatio)

штучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуцця, настрою (напр. дэкламаваць з афектацыяй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

візуа́льны

(лац. visualis = зрокавы)

які праводзіцца простым вокам або пры дапамозе аптычных прылад (напр. в-ыя назіранні).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

віктары́на

(ад лац. victoria = перамога)

гульня ў адказы на пытанні, звычайна аб’яднаныя агульнай тэмай (напр. літаратурная в.).