нацыянальны парк у Індыі (штат Асам), у джунглях на левым беразе р. Брахмапутра. Засн. ў 1908, да 1968 рэзерват. Пл. каля 43 тыс.га. Балотная расліннасць, рэдкалессе, зараснікі т. зв. слановай травы. Больш за палавіну сусв. папуляцыі інд. панцырнага насарога (больш як 400 жывёлін). Жывуць сланы, дзікія буйвалы, бенгальскі тыгр, леапард, мядзведзі, алені і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНІНГРА́Д,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., каля р. Клязьма. Засн. ў 1928 якпас. Калінінскі, горад з 1938. 133 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр ракетна-касм. прам-сці. Цэнтр кіравання касм. палётамі. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., дрэваапр., тэкст. і інш. прам-сці. Царква Касьмы і Даміяна (1786; на тэр. былога г.п. Болшава, у 1963 далучанага да К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ЎШЧЫНА,
у Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай непасрэдныя ўладанні дзяржавы ў асобе манарха. З 15 ст. часта аддаваліся ў трыманне прыватным асобам (дзяржаўцам, старостам, намеснікам, цівунам) якдзяржавы, староствы, а часцей — у заклад (заставу). У канцы 16 ст. некаторыя К. вылучаны для задавальнення патрэб каралеўскага двара і каралеўскага скарбу, яны атрымалі назву эканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБАЗО́Л, дыбензапірол, дыфеніленімін,
гетэрацыклічнае араматычнае злучэнне. Бясколерныя крышталі, tпл 247—248 °C. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў бензоле, ацэтоне, эфіры, этаноле. Вылучаюць з антрацэнавага масла, якое атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Сінт. К. атрымліваюць цыклізацыяй дыфеніламінаў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, для сінтэзу N-вінілкарбазолу (манамер у вытв-сці тэрмапластыкаў), некат. нітра- і хлорвытворныя як інсектыцыды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЭР (англ. carter),
нерухомая корпусная частка машын і механізмаў (рухавікоў, рэдуктараў, помпаў і інш.) звычайна каробчатай формы. Служыць апорай дэталей і захоўвае іх ад пашкоджанняў і забруджвання. Напр., К. поршневых рухавікоў служыў апорай каленчатага вала, рабочых цыліндраў і інш. Ніжняя частка К. (паддон) выкарыстоўваецца як рэзервуар для змазачнага масла. Вырабляецца з чыгуну, сталі, сплаваў лёгкіх металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́РАС (Carreras) Хасэ (н. 5.12.1946, г. Барселона, Іспанія),
іспанскі спявак (лірычны тэнар). Выступае ў «Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн» і інш. т-рах свету. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вылучаецца ярка індывідуальным стылем выканання. Вядомы як выканаўца лірычных партый у операх (у т. л. малавядомых) Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні. Выступае ў ансамблях з М.Кабалье, П.Дамінга, Л.Павароці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ФТЫ (новагрэч. klephtes літар. злодзеі),
грэчаскія партызаны-сяляне, якія ў 17 — пач. 19 ст. змагаліся супраць тур.акупац. войск і буйных грэч. землеўладальнікаў (апошнія далі ім зневажальную мянушку). У канцы 17 ст. туркі легалізавалі ч. атрадаў К. якунутр. варту (арматолаў). К. складалі аснову сіл паўстанцаў у час грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29, з іх асяроддзя выйшаў Т.Калакатроніс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБ (грэч. kybos) у матэматыцы, 1) правільны мнагаграннік, які мае 6 квадратных граней, 12 рэбраў, 8 вяршынь; у кожнай яго вяршыні сыходзяцца 3 узаемна перпендыкулярныя рабры. К. называюць таксама гексаэдрам.
2) К. ліку a — трэцяя ступень ліку a (a∙a∙a = a3); назва звязана з такім жа выразам аб’ёму К. (якгеам. фігуры) з рабром a.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАРЫ́Н, лактон o-оксікарычнай кіслаты,
бясколерныя крышталі з пахам толькі што скошанага сена. Знаходзіцца ў выглядзе глюказідаў у многіх раслінах: баркуне, зуброўцы і інш. Растваральны ў спірце і эфіры, дрэнна — у вадзе. У прам-сці К. атрымліваюць з саліцылавага альдэгіду і воцатнага ангідрыду. Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва ў вытв-сці тытунёвых вырабаў і парфумернай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЛЬНАЯ ВАЙНА́,
вайна, якая ў адрозненне ад сусв. вайны ахоплівае адносна невялікую колькасць дзяржаў і абмежаваны геагр. раён. Шырокае распаўсюджанне Л.в. атрымалі пасля 2-й сусв. вайны. За гэты час больш як 200 разоў па розных прычынах у свеце ўзнікалі Л.в. і ваен. канфлікты. У Л.в. часта выпрабоўваюцца і дапрацоўваюцца новыя сродкі і спосабы вядзення ўзбр. барацьбы.