ДЭМА́РШ (франц. demarche літар. выступленне),

пратэст, просьба або перасцярога па якім-н. пытанні, заява ўрада ці ведамства замежных спраў адной дзяржавы іншай дзяржаве. Можа быць выказаны ў ноце, мемарандуме і інш.

т. 6, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙЧАСТЫ СПЕКТР,

аптычны спектр выпрамянення ці паглынання, які складаецца з асобных спектральных ліній. Л.с. з’яўляюцца атамныя спектры, спектры зорных атмасфер, спектры арган. малекул пры нізкіх т-рах. Гл. таксама Спектральныя лініі.

т. 9, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШТА́Б ЦЭН,

спосаб і сродак вымярэння і выяўлення кошту тавару ў грашовых адзінках. Ва ўмовах метал. абарачэння і залатога стандарту М.ц. выяўляе колькасць серабра ці золата, якая адпавядае адной грашовай адзінцы.

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАШЫ́ЕК,

адносна вузкая паласа сушы, якая злучае паміж сабой больш значныя яе часткі, напр., 2 мацерыкі (Панамскі П., Суэцкі П.), мацярык з паўвостравам (Перакопскі П.) ці раздзяляюць 2 вадаёмы (Карэльскі П.).

т. 12, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГРЭ́СІЯ (ад прагрэс),

паслядоўнасць u1, u2 ..., un, ..., кожны член uk якой атрымліваецца з папярэдняга uk−1 прыбаўленнем пастаяннага (для дадзенай П.) ліку (арыфметычная прагрэсія) ці множаннем на пастаянны лік (геаметрычная прагрэсія).

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯЦІ́ЛЬНЫ ГАЗ,

сумесь гаручых газаў (метану, аксіду вугляроду, вадароду і інш.). Прадукт тэрмічнай перапрацоўкі каменных вуглёў ці піролізу цяжкіх фракцый нафты. У пач. 20 ст. выкарыстоўваўся для асвятлення вуліц і памяшканняў.

т. 14, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЛЕ́КТАР (лац. selector сарціроўшчык),

электронная ці электрамех. прылада для прыёму выкліку абанента ў селектарнай сувязі. Ланцуг выкліку ў С. замыкаецца, калі з цэнтр. пульта дасылаецца ў С. пэўная камбінацыя імпульсаў току.

т. 14, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́КЕР (англ. stacker ад stack складваць штабелямі), адвалаўтваральнік,

штабелявальны канвеер. Бывае скрабковы — для штабелявання кароткіх лесаматэрыялаў на лясных складах ці стужачны — для пяску, гравію, руды, вугалю і інш. Перамяшчаецца па рэйках.

т. 15, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ МАДЭ́ЛЬ,

матэматычная мадэль, дзе назіраная фіз. велічыня разглядаецца як выпадковая велічыня з імавернаснымі характарыстыкамі, якія падлягаюць вызначэнню ці ацэньванню. Гл. таксама Монтэ-Карла метад, Статыстычнае ацэньванне, Статыстычнае мадэліраванне, Статыстычнае рашэнне.

т. 15, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАВА́РНАЯ ГАСПАДА́РКА,

тып гаспадаркі (вытворчасці, эканомікі), дзе выраб прадукцыі, выкананне работ ці паслуг арыентаваны на рынак, а сувязь паміж вытворцамі і спажыўцамі ажыццяўляецца праз куплю-продаж тавараў. Гл. таксама Таварная вытворчасць.

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)