крыптані́м

(ад крыпта- + гр. onyma = імя)

літара або літары, якія часам ставяць аўтары пад сваімі творамі замест подпісаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біно́мен

(ад бі- + лац. nomen = імя)

прынятая ў біялагічнай наменклатуры двайная назва асноўнай таксанамічнай (гл. таксаномія) катэгорыі — віду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арэало́гія​2

(ад гр. Ares = імя бога вайны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі + -логія)

раздзел планеталогіі, які вывучае планету Марс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бу́да​2

(санскр. Buddcha = імя легендарнага заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы)

істота, якая паводле будыйскай рэлігіі дасягнула найвышэйшай дасканаласці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́нзель

(польск. węzeł = вузел)

узор, утвораны зграбна пераплеценымі пачатковымі літарамі ўласных імён (імя і прозвішча або двух імён).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вілемі́т

(ад гал. Willem = імя галандскага караля)

мінерал класа сілікатаў, бясколерны, часам зеленаватага або чырванаватага колеру; руда цынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рамапітэ́к

(ад інд. Rama = імя героя індыйскага эпасу + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая лічыцца найбольш старажытным продкам чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тыта́н​1

(гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі)

перан. чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́ас

(гр. eos = ранішняя зорка, ад Eos = імя багіні ранішняй зоркі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

ранішняя зорка (у паэзіі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эгіры́н

(ад ст.-сканд. Egir = імя бога мора ў скандынаўскай міфалогіі)

пародаўтваральны мінерал групы піраксенаў падкласа ланцужковых сілікатаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)