су́слік, ‑а, м.
Невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў норах і шкодзіць пасевам. Тоўстыя, нібы купцы, суслікі са смешнымі вусатымі мордачкамі стаялі, як слупкі, то тут, то там ля сваіх норак. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыро́ватка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака. [Стасечка:] — Тут з аднаго малака можна добра жыць людзям. Рабі сыры, збівай масла, а маслёнкай і сыроваткай свіней кармі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трайня́, ‑і, ж.
Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
херуві́м, ‑а, м.
1. У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага чыну. Аднойчы анёлаў сабраў херувім. Вярцінскі.
2. Разм. Аб прыгожым чалавеку. [Ала:] — А тут яшчэ пяшчоты. Яны маладзяць і робяць мужчыну херувімам з крыльцамі. Карпаў.
[Стараж.-яўр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць гукі, падобныя на лёскат зубоў. — Сяджу, калачуся, а .. [ваўкі] ўжо цахкаюць тут, ляскаюць зубамі. Сабаленка. Працаваў дзядзя Міша нажніцамі, але яны не цахкалі, а шапацелі, спявалі! Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адмага́цца ’не згаджацца’ (КЭС, лаг.), адмыгацца ’адмаўляцца’, ’як мага адказвацца’ (Бяльк.) да магчы (гл.). Незвычайная семантыка сведчыць у карысць калькі. Але існуе магчымасць тлумачэння: адмагацца : дамагацца, як адмаўляцца : дамаўляцца (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60). Тады тут адбыўся працэс аналагічнага словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́каўе ’поле, дзе скошана віка’ (віл., Шатал.). Да віка (гл.). Суф. ‑ўе < ov‑ьje тут другасны; першапачаткова лексема павінна была азначаць ’лісце і сцяблы расліны’ ў форме Nomen collectiva, пасля шляхам пераносу значэння атрымала функцыю Nomen loci. Параўн. яшчэ віко́ўя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дарэ́мнасць ’дарэмнасць’ (БРС, Нас.), дарэ́мны, дарэ́мна (Нас.). Укр. даре́мний, даре́мно, даре́мність ’тс’. Запазычанне з польск. daremny, daremność, daremnie. Аб запазычанні сведчыць гук «e» (зыходным тут з’яўляецца тв. склон польск. назоўніка darem, ад dar). Гл. Кюнэ, Poln., 50; Бернекер, 1, 179.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матарэйка ’прылада ў самапрадцы, якая круціць нітку і намотвае на шпульку’ (Бяльк.). Утворана ад матор (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ěja. Гэта частка калаўрота з’яўляецца «асноўнай»: тут прадзецца нітка, намотваецца на шпульку, таму і выкарыстай суфікс nomen agentis (Слаўскі, SP, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)