Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
метры́чны1, ‑ая, ‑ае.
Ужываецца ў выразе: метрычная сістэма мергл.сістэма.
метры́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метрыкі 1 (у 1 знач.). Класічная цвёрдасць страфы і радка паказвае на тое, што паэт шукаў новага не ў рытмічнай схеме, хаця і не баяўся складанай метрычнай задачы.У. Калеснік.
метры́чны3, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з запісамі актаў нараджэння; які мае адносіны да метрыкі 2. Метрычная кніга. Метрычнае пасведчанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абструкцыяні́зм
(ад абструкцыя)
сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рудні́к ’сістэма збудаванняў для здабывання карысных выкапняў’ (ТСБМ). Укр., рус.рудни́к, славен.rudnik, серб.-харв.ру̂дни́к, балг.ру́дник. Утварэнне з суфіксам ‑нік ад руда (гл.), характэрнае пераважна для ўсходне- і паўднёваславянскіх моў. У заходнеславянскіх мовах назвы з тым жа коранем, але іншымі суфіксамі: польск.rudnia, в.-луж.rudnica, чэш.rudný důl (Чарных, 2, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біна́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў (металаў або металу і неметалу). Бінарныя сплавы.
2. У інфарматыцы — тое, што і дваічны. Бінарная сістэма лічэння.
[Лац. binarius — двайны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парламентары́зм, ‑у, м.
Сістэма дзяржаўнага кіравання на чале з парламентам. Разумеючы бяссілле буржуазнага парламентарызму, асабліва ва ўмовах буржуазнай дыктатуры, Тарашкевіч уважліва сачыў за зжываннем парламенцкіх ілюзій у масах.Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТЭРЭАСКАПІ́ЧНАЕ КІНО́, стэрэакіно,
від кінематографа, метады і тэхн. сродкі якога дазваляюць стварыць у гледача ўражанне аб’ёмнасці (стэрэаскапічнасці) відарысаў, што назіраюцца на экране.
Уражанне аб’ёмнасці відарысаў дасягаецца спец. стэрэакіназдымкай, пры якой аб’ект (сцэну) здымаюць адначасова з 2 пунктаў так, каб на кінастужцы атрымаліся стэрэапары. Каб 2 відарысы стэрэапары пры іх праектаванні на экран успрымаліся гледачом, як аб’ёмны відарыс (гл.Бінакулярны зрок), неабходна забяспечыць праекцыю на сятчатку кожнага вока прызначанага яму відарыса. Такое раздзяленне відарысаў стэрэапары дасягаецца з дапамогай спец. акуляраў (акулярная сістэма) з палярызацыйнымі святлафільтрамі (паляроідамі) або выкарыстаннем растравага экрана (безакулярная сістэма). Існуюць таксама сістэмы С.к. на аснове галаграфіі (гл.Галаграфічнае кіно). У СССР безакулярная сістэма С.к. прапанавана С.П.Івановым (1935; пробная дэманстрацыя 1937). З 1939 распаўсюдзілася акулярная сістэма. На Беларусі стэрэафільмы па сістэме «СТЭРЭА-79» дэманструюцца з 1978 (Мінск).