ПЯ́ДЗЯ,
старажытная адзінка (мера) даўжыні ў Беларусі і Расіі, роўная макс. адлегласці па прамой лініі паміж канцамі выцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў рукі чалавека. Слова «П.» абазначае «кісць рукі» і паходзіць ад агульнага кораня са словам «пяць». Лікавае значэнне П. вагалася ад 18 да 27 см. У 16 ст. мерную П. прыраўнавалі да 1/4 аршына (17,78 см), пасля чаго найменне «П.» паступова выйшла з карыстання. Захавалася ў прымаўках: «Ні пядзі зямлі» (не аддаць, не саступіць). У англамоўных краінах выкарыстоўваюць падобную адзінку даўжыні спэн (англ. span — пядзя), роўную 9 цалям, або 22,86 см.
т. 13, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́прас ’нягоднік’: непрас, ні мацер, ні бацька не послухає (ТС). Няясна; магчыма, да прасіць, прасіцца ’пытацца (згоды)’ або ад польск. niefrasobliwy ’легкадумны, бесклапотны’ пры fräs ’клопат, смутак’ (< ням. fressen ’з’ядаць, грызці; перан. перажываць’, гл. Слаўскі, 1, 237) з натуральнай субстытуцыяй у народных гаворках (параўн. пасолжфасоля), аднак шляхі з’яўлення слова на беларускай глебе застаюцца ў апошнім выпадку нявысветленымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высіліцца.
2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрухля́вець, ‑ее; зак.
Тое, што і патрухлець. Вокны ў доме патрухлявелі. Чорны. Ніякіх змен не ўбачыў.. [Антось] ні ў вёсках, ні на хутарах. Толькі будынкі пастарэлі, ураслі ў зямлю, патрухлявелі платы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярэ́дне, прысл.
Разм.
1. Ні добра, ні дрэнна; пасрэдна. Вучыцца сярэдне. Жыве ён сярэдне.
2. Не вышэй сярэдняга ўзроўню, нормы. [Тамара] невысокая, сярэдне для сваіх год распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (разм.).
Біць, удараць заднімі нагамі (пра капытных жывёл).
|| аднакр. брыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́йкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Вымаўляць, выкрыкваць «вой»
|| аднакр. во́йкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
І в. не паспеў.
|| наз. во́йканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́клікнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. і аднакр., што і без дап.
Гучна выкрыкнуць, вымавіць.
В. лозунг.
|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асмя́гнуць, -ну, -неш, -не; асмя́г, -гла; -ні; зак.
Перасохнуць, страціць вільготнасць; прывянуць ад гарачыні (аб раслінах).
А. на сонцы.
Вусны асмяглі ад смагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Скакаць, падскокваць.
2. 3 шумам падаць.
|| аднакр. го́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. го́панне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)