апры́краць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н. з-за аднастайнасці.

Апрыкралі дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асноватво́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ляжыць у аснове, бярэцца за аснову чаго-н., галоўны.

Асноватворныя навуковыя працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчапе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што (разм.).

Моцна абхапіць, абняць.

Дзіця ашчаперыла маці за шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́матацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Знясіліцца, змардавацца.

Выматаўся за дзень ушчэнт.

|| незак. вымо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае сабак, іх развядзенне і догляд за імі.

|| прым. кіналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клуб², -а́, мн. клубы́, -о́ў, м.

Лятучая шарападобная маса пылу, дыму і пад.

Клубы пылу за аўтамабілем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ма², -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Невялікі (меншы за 1/8 тону) інтэрвал паміж двума гукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́льны, -ая, -ае.

Які адбываецца за сталом (у час абеду, банкету і пад.).

З. тост.

Застольная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́льны, -ая, -ае (афіц.).

Які падлягае пакаранню, цягне за сабой пакаранне.

К. учынак.

|| наз. кара́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зая́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).

Забрахаць пры пагоні за зайцам.

Ганчак заяхкаў.