венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1866—73). З 1874 скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 другі дырыжор і хормайстар, у 1882—89 гал. дырыжор опернага т-ра, у 1902—07 выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. Кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам (1889—93), аркестрам Гевандхаўза (з 1895), адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, Оперным т-рам у Будапешце (1893—95) і інш. Дырыжыраваў на памяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вял. свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вял. ролю ў прапагандзе творчасці П.Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, А.Брукнера, Г.Малера, М.Рэгера, Р.Штрауса, Р.Шумана, Ф.Ліста, Р.Вагнера, І.Брамса. Аўтар кантаты, арк. твораў, стр. квартэта і інш.
Літ.:
А.Никиш и русская музыкальная культура. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЦЫРНЫЯ ЖГУЦІКАНО́СЦЫ, перыдынеі (Peridinea, або Dinoflagellata, або Dinophyceae),
атрад жгуцікавых кл. раслінных жгуціканосцаў тыпу прасцейшых. Вядомы з канца палеазою (каля 240 млн.г. назад). 4 падатр., 50 сям., каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх вадаёмах. Уваходзяць у склад планктону. Адны з найб. важных прадуцэнтаў арган. рэчываў у біяцэнозах. Могуць выклікаць «цвіценне» вады, афарбоўку пяску на беразе. На Беларусі найб. трапляюцца перыдыніум сталярны (Peridinium tabulatum), цэрацыум п’яўкападобны (Ceratium hirudinella) і інш.
Даўж. ад 5 мкм да 2 мм. Цела яйцападобнае, з падоўжнымі адросткамі або без іх, укрыта панцырам з клятчаткавых пласцінак, афарбаванае (у фотасінтэзуючых) і бясколернае. Маюць 2 жгуцікі; адзін ідзе назад, другі (папярочны) размешчаны ў жолабе і абкружае цела па экватары. У марскіх П.ж. ёсць вочкі і жыгучая капсула. Большасць аўтатрофы, некат. гетэратрофы. Размнажэнне пераважна бясполае — дзяленнем папалам, радзей палавое — капуляцыяй. Гл. таксама Жгуцікавыя, Начасветкі.
А.М.Петрыкаў.
Да арт.Панцырныя жгуціканосцы. Цэрацыум п’яўкападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
floor[flɔ:]n.
1. падло́га
2. паве́рх;
the ground/first/second/top floorBrE пе́ршы/другі́/трэ́ці/ве́рхні паве́рх
3. дно (мора, акіяна)
4. the floor ме́сцы чле́наў парла́мента ў за́ле пасяджэ́нняў
5. the floor : get/give the floor атрыма́ць/даць сло́ва
6. мініма́льны ўзро́вень (цэн, заработнай платы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
абго́н, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).
2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю.Баранавых.
•••
У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой‑н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і пад. Дублет кнігі.
2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы.
3. Падроблены каштоўны камень, склеены з дзвюх частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца каштоўным каменем.
[Фр. doublet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зайсці, заехаць да каго‑н., куды‑н., пабываць дзе‑н. [Лабановічу] самому хацелася наведацца да маці такіх слаўных дзяцей, як Лідачка і Коля.Колас.У бальніцу Зоня другі раз не прыйшла, хоць абяцала наведацца.Кулакоўскі.За тыдзень да свята Ігнат Андрэевіч наведаўся ў Мінск.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наслае́нне, ‑я, н.
1. Асадачнае ўтварэнне ў выглядзе пластоў зямлі, наслоеных адзін на другі. Геалагічныя наслаенні. Пясчанае наслаенне.// Тое, што наслоена на чым‑н. Наслаенні металаў. Наслаенне пылу.
2.перан. Новыя асаблівасці, рысы культуры, быту, характару, якія далучаюцца да старых, наслойваюцца на старыя. Новыя наслаенні ў развіцці пісьменнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павуча́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. павучаць.
2. Парада, настаўленне. Асабліва безуважным быў Грышка да дзедавых павучанняў, калі недзе яго чакалі сябры...Паслядовіч.— Другі раз, перш чым сказаць што, падумай, — папярэдзіў [Валодзю] Паўлік, які любіў чытаць хлопцам павучанні.Рунец.
3. Пропаведзь, прамова, якія ўтрымліваюць павучальныя парады. Сказаць павучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад панасіць (у 2, 3 знач.).
2.узнач.прым. Пацёрты ад нашэння; не новы. Паношаны капялюш. □ Шэры, парадкам паношаны гарнітур сядзеў на.. [Калеўскім] мешкавата.Хадкевіч.На другі дзень на работу ў гарком Мірэцкі прыйшоў у паляўнічых ботах, у паношанай вайсковай форме.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадапо́шні, ‑яя, ‑яе.
Які папярэднічае апошняму, другі ад канца. Праз тыдзень пасля гэтай гутаркі Алесь, Крушына, Печка і Трайны — у чарговай перадапошняй групе няхворых — выйшлі з-за лагерных дратоў.Брыль.І вось я, Васіль Падлескі, студэнт перадапошняга курса сельскагаспадарчага інстытута, прыехаў у палескую глуш, у вялікае сяло.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)