ра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
1. Невялікая рама (у 2 знач.).
Партрэт у прыгожай рамцы.
2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.
3. толькі мн., чаго; перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.
У рамках канцэртнай праграмы.
4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.
◊
Выйсці за рамкі — перайсці межы чаго-н.
|| прым. ра́мачны, -ая, -ае (у 1, 2 і 4 знач.).
Рамачная антэна.
Р. вулей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патрабава́нне, -я, н.
1. гл. патрабаваць.
2. Выражаная ў рашучай, катэгарычнай форме просьба аб тым, што павінна быць выканана, на што ёсць права.
На першае п.
3. Правіла, умова, абавязковая для выканання.
Выкананне патрабаванняў статута.
Тэхналагічныя патрабаванні на выраб дэталі.
4. мн. Унутраныя патрэбнасці, запатрабаванні.
Чалавек без усялякіх патрабаванняў.
5. Афіцыйны дакумент з просьбай аб выдачы чаго-н., накіраванні каго-, чаго-н. куды-н.
П. на дровы.
П. на маладых спецыялістаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАТУРА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА АДЗІ́НАК,
сістэма адзінак фіз. велічынь, дзе за асн. адзінкі прыняты фундаментальныя фіз. пастаянныя (зарад і маса спакою электрона, скорасць святла ў вакууме і інш.). Памер асн. адзінак у Н.с.а. вызначаецца з’явамі прыроды, што адрознівае яе ад інш. сістэм адзінак, у якіх выбар адзінак абумоўлены патрабаваннямі практыкі (як, напр., у Міжнароднай сістэме адзінак). П.Дзірак, М.Планк, англ. вучоны Д.Хартры і інш. прапанавалі некалькі Н.с.а., якія, на думку стваральнікаў, незалежныя ад фіз. працэсаў і прыдатныя для любых момантаў часу і месцаў у Сусвеце.
У Н.с.а. Планка (1906) у якасці асн. адзінак выбраны Больцмана пастаянная, гравітацыйная пастаянная і скорасць святла ў вакууме, лікавыя значэнні якіх прыняты роўнымі 1. У гэтай сістэме адзінка даўжыні роўная 4,03∙10−35м, масы — 5,42∙10−8 кг, часу — 1,34∙10−43 с, т-ры — 3,63∙1032 К. Характэрная асаблівасць усіх Н.с.а — вельмі малыя адзінкі даўжыні, масы і часу і агромністыя адзінкі т-ры, у выніку чаго гэтыя сістэмы нязручныя для практычных вымярэнняў, аднак знаходзяць выкарыстанне ў атамнай фізіцы, квантавай механіцы і інш. раздзелах тэарэт. фізікі.
Літ.:
Сена Л.А. Единицы физических величин и их размерности. 3 изд. М., 1988. С. 335—338;
Чертов А.Г. Физические величины. М., 1990. С. 31—33.
А.І.Болсун.
т. 11, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
1. за каго-што. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.
Кузаў машыны чапляўся за галіны.
2. за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.
Ч. на плот.
Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.
Ч. на падножку трамвая.
3. перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.
Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.
4. перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).
Чаго ты да мяне чапляешся?
|| наз. чапля́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкада́.
1. безас., у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н.
Ш. хворай сястры.
Ш. глядзець на яго.
2. безас., у знач. вык., чаго або з інф. Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н.
Мне нічога не ш. для вас.
Гадка з’есці і ш. кінуць (прымаўка).
3. безас., у знач. вык., са злучнікамі «што», «калі» ці без іх. Даводзіцца пашкадаваць.
Ш., што яны не прыедуць.
4. у знач. пабочн. сл. На жаль.
З’ездзіць бы, ды, ш., часу няма!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кана́л
(іт. canale, ад лац. canalis = труба)
1) напоўненае вадой штучнае рэчышча для суднаходнай сувязі паміж вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння і інш. (напр. Панамскі к., абвадняльны к.);
2) вузкая пустая прастора ўнутры чаго-н. у выглядзе трубы, трубкі (напр. к. ствала гарматы);
3) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр. дыпламатычны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плінтава́ць
(ад гр. plinthos = цэгла, пліта)
1) выраўноўваць, ачышчаць паверхню чаго-н.;
2) расколваць камяні на кавалкі для далейшай апрацоўкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.
2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынасны́, ‑ая, ‑ое.
1. Вынесены за межы чаго‑н. Вынасная графа.
2. Прыстасаваны для вынасу, пераносу. Вынасны ложак. Вынасная радыёстанцыя.
3. Спец. Высунуты наперад у выглядзе выступу. Вынасное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязру́чна,
1. Прысл. да нязручны.
2. безас. у знач. вык., каму, з інф. Без дастатковай зручнасці для чаго‑н.; дрэнна. Марыльцы было нязручна сыходзіць [з трамвая]: абедзве рукі яе занятыя. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)