від царкоўна-рэлігійнай прапаведніцкай л-ры, належыць да аратарскай прозы. Блізкае да слова, але больш вузкае і пэўнае па значэнні. Асн. тыпы — урачыстае і дыдактычнае К. Яго вытокі ў вусных «словах» — прамовах першых прапаведнікаў. Класічныя ўзоры К. пакінулі раннехрысц. пісьменнікі Іаан Златавуст, Грыгорый Багаслоў, Васіль Вялікі, Яфрэм Сірын, якія развівалі традыцыі ант. аратарскай прозы. Найб. яркія помнікі ўрачыстага К. на Русі — глыбокапатрыят. «Слова пра закон і дар божы» Іларыёна і паэтычныя, напоўненыя багатай эмацыянальнай вобразнасцю «словы» Кірылы Тураўскага. Іх традыцыі прадаўжалі Грыгорый Цамблак, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі і інш. (апошнія пакінулі ўзоры яшчэ аднаго віду К. — пахавальнага). Лепшыя К. вылучаюцца стройнасцю кампазіцыі, дасканаласцю і пераканальнасцю выкладу, багаццем вобразна-паэт. мовы. Як вусная прамова-пропаведзь К. бытуе і ў наш час, але сфера яго ўжывання стала больш вузкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паціска́цьII
1. (сціснуць) drücken vt;
паціска́ць руку́ die Hand drücken (каму-н.D);
2.разм. (памацнець) stärker wérden;
маро́з яшчэ́больш паці́снуў der Frost wurde noch stärker;
паціска́ць плячы́ма die Áchseln [mit den Áchseln] zúcken, die Schúltern hóchziehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гурча́ць, ‑чыць; незак.
Ствараць раўнамерныя, прыглушаным гукі (пра шум матораў, вады і пад.). Рухавік гурчыць роўна, аднатонна і яшчэбольш наганяе сум.Кулакоўскі.Песня звонка гучыць, І гурчаць цягачы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завастры́цца, ‑вострыцца; зак.
1. Зрабіцца вострым. Аловак добра завастрыўся.// Звузіцца, зрабіцца танейшым, вуглаватым (пра рысы твару). Пасля таго як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся.Новікаў.Твар юнака крыху асунуўся, ад чаго завастрыўся яго роўны даўгаваты нос.Пестрак.
2.перан. Зрабіцца больш рэзкім, ярка выражаным. Пытанне завастрылася яшчэбольш.// Стаць больш вострым, напружаным; абвастрыцца. На здарэнні з Баешкам завастрылася класавая пільнасць.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕ́МСКІ ЎЧАСТКО́ВЫ НАЧА́ЛЬНІК,
адм.-судовая службовая асоба ў рас. вёсцы ў 1889—1917. Паводле закону ад 12.7.1889, які пашыраўся на рус. і часткова на ўкр. губерні, З.ў.н. вылучаўся з патомных дваран, што мелі нерухомую ўласнасць. Паводле закону ад 12.6.1900 пасада ўведзена таксама ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай, з 1904 — у Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях. У руках З.ў.н. была сканцэнтравана адм. ўлада над органамі сял. грамадскага кіравання, пазней да яго перайшлі і функцыі міравых суддзяў; саслоўныя ж правы сялян былі яшчэбольш абмежаваны, адм.-паліцэйскае самавольства і прыгнёт над імі ўзмацніліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВЫ́ВАДКАВЫЯ ПТУ́ШКІ,
група відаў птушак, у якіх птушаняты ад моманту вылуплення да пачатку самастойнага жыцця больш-менш працяглы перыяд развіваюцца ў гняздзе або паблізу ад яго і першапачаткова выкормліваюцца бацькамі. Займаюць прамежкавае становішча паміж птушанятнымі птушкамі і вывадкавымі птушкамі, біялагічна блізкія да птушанятных, марфалагічна — да вывадкавых. У арнітафауне Беларусі да П.п. належаць дзённыя драпежнікі, чайкі, чаплі і інш.
Птушаняты П.п. выходзяць з яец з адкрытымі зрокавымі і слыхавымі праходамі, з развітым эмбрыянальным пухам, здольныя праз 20—30 гадз. трымаць галаву і стаяць на нагах, але яшчэ не могуць хадзіць за дарослымі птушкамі і самастойна карміцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спазне́нне, ‑я, н.
Парушэнне тэрміну выканання, здзяйснення чаго‑н., больш позняя яўка каго‑н.; выкананне чаго‑н. у больш позні час. Лабановіч увайшоў у клас з некаторым спазненнем, мяркуючы, што, можа, яшчэ прыйдуць вучні.Колас.[Васю] вось і пра веснавую сяўбу трэба дбаць, каб, хоць і са спазненнем, управіцца з ёю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэбольш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца.Ваданосаў.// Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр.Астрэйка.Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма...Тарас.//перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
весялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.
Разм. Жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца. Вольцы тады было яшчэ не больш васемнаццаці год, і гэта была самая лепшая танцорка і заўзятая весялуха.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́яльнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто ўвесь час лаецца, любіць лаяцца. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэбольш грошнаму.. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца і лаяльнік.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)