апарат для вырабу друкарскіх форм гравіраваннем формнага матэрыялу. Бываюць для высокага друку (з выдавецкіх арыгіналаў вырабляюць пераважна выяўленчыя клішэ на пласцінах з мікрацынку або пластмасы) і глыбокага друку (з выяўленчых або тэкстава-выяўленчых фотаформ гравіруюць амедненыя формныя цыліндры).
У Э.а. арыгінал або фотаформа замацоўваецца на вярчальным цыліндры аналізуючага прыстасавання, парадкова разгортваецца (сканіруецца) аналізуючай аптычнай сістэмай, пры гэтым светлавое выпрамяненне пераўтвараецца ў эл. сігналы, якія ўзмацняюцца і прыводзяць у дзеянне разец эл.-магн. прыстасавання (у лазерным Э.а. рэжучы інструмент — прамень лазера). Гравіраванне бывае лінейчастым і кропкавым (пры апошнім паглыбленні атрымліваюцца ў выглядзе квадратаў рознай глыбіні і плошчы), яно выдаляе ч. матэрыялу з прагальных элементаў клішэ, якое гравіруецца, або з друкавальных элементаў формнага цыліндра глыбокага друку. У параўнанні з фотахім. працэсамі цынкаграфіі выкарыстанне Э.а. забяспечвае поўную аўтаматызацыю і паскарэнне вырабу друкарскіх форм, аднак атрыманне гравіраваных клішэ высокага друку на Э.а. тэхналагічна саступае вырабу фотапалімерных форм (спосабам фотаполімерызацыіспец. кампазіцый пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення). Першы Э.а. створаны ў 1932 у ЗША, у 1934 у СССР.
Літ.:
Технология изготовления печатных форм. М., 1990;
Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. М., 1991.
У.М.Сацута.
Электрагравіравальны апарат. Схема электронна-механічнага гравіравальнага аўтамата глыбокага друку: а — аналізуючае прыстасаванне; б — гравіравальнае прыстасаванне; в — электронны блок; г — кіравальнае прыстасаванне; 1 — арыгіналатрымальнік; 2 — фотагалоўка; 3 — формны цыліндр; 4 — гравіравальная галоўка з алмазным разцом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
параметро́н
(гр. parametron = які адмервае)
электронны пераключальны элемент з дзвюма ўстойлівымі фазамі, які выкарыстоўваецца ў аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Аляксандр Аляксеевіч (26.11.1893, г. Паневяжыс, Літва — 15.3.1969),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова з 1922 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы па тэхн., дастасавальнай і электроннай оптыцы. Распрацаваў тэорыю адпалу аптычнага шкла, стварыў (разам з інш.) першы ў СССРэлектронны мікраскоп, прапанаваў канструкцыю здымачнай камеры для фатаграфавання хуткабежных працэсаў, сканструяваў шэраг прыёмнікаў эл.-магн. выпрамянення. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак-Мілан (McMillan) Эдвін Матысан (18.9.1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7.9.1991), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1947). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1928). У 1933—73 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1946 праф.), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—71 дырэктар). Навук. працы па адз. фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Сібаргам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ ПЕРАДАВА́ЛЬНАЯ КА́МЕРА,
тэлекамера, оптаэлектронны апарат для пераўтварэння аптычнага відарыса аб’екта ў эл. сігнал (гл.Відэасігнал), які можна перадаваць на адлегласць. Адрозніваюць Т.п.к. для тэлевізійнага вяшчання (студыйныя, пазастудыйныя, дыктарскія і інш.), падводнага тэлебачання і прыкладнога тэлебачання, чорна-белага і каляровага тэлебачання. Асн. элемент Т.п.к. — перадавальная тэлевізійная трубка (у каляровых камерах 3—4 трубкі, у бытавых і паўпрафесіянальных — 2 ці 1) ці ПЗС матрыца). Камера таксама мае аб’ектыў, відэаўзмацняльнік, генератары тэлевізійных разгортак, вяшчальныя Т.п.к. — дадаткова электроннывідашукальнік на кінескопе ці вадкакрышталічным індыкатары для назірання і кантролю межаў відарыса аб’екта. Гл. таксама Камкордэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-АПТЫ́ЧНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
вакуумная фотаэлектронная прылада для пераўтварэння нябачнага вокам відарыса аб’екта (у інфрачырв., ультрафіялетавых ці рэнтгенаўскіх прамянях) у бачны, а таксама для ўзмацнення яркасці бачнага відарыса. Асн. характарыстыкі: інтэгральная адчувальнасць, раздзяляльная здольнасць, каэфіцыент пераўтварэння.
Найпрасцейшы Э.-а.п. мае паўпразрысты фотакатод, электроды для фарміравання электроннага пучка і люмінесцэнтны экран. Зыходны відарыс з дапамогай фотакатода пераўтвараецца ў электронны, электроны, выбітыя з фотакатода, паскараюцца эл. полем, факусіруюцца на экране і выклікаюць люмінесцэнцыю, у выніку на экране ўзнікае бачны (другасны) відарыс аб’екта. Э.-а.п. выкарыстоўваецца ў інфрачырв. тэхніцы, спектраскапіі, медыцыне, ядз. фізіцы, тэлебачанні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аптро́н
[ад опт(ыка) + -трон]
оптыка-электронны прыбор, у якім адбываецца ўзмацненне і пераўтварэнне аптычных або электрычных сігналаў; выкарыстоўваецца ў вылічальнай тэхніцы, аўтаматыцы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
банкама́т
[ад англ. bank = банк + гр. (auto)matos = самарухомы)
электронны апарат, які выдае па крэдытных магнітных картках наяўныя грошы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КЛІСТРО́Н [ад грэч. klyzō б’ю + (элек)трон],
электронная прылада для ўзмацнення і генерацыі ваганняў ЗВЧ. Бывае адбівальны (мае 1 аб’ёмны рэзанатар) і пралётны (2 ці больш), звышмініяцюрныя К. наз. мінітронамі.
Прынцып работы К. заснаваны на пераўтварэнні патоку электронаў у пераменны па шчыльнасці паток з дапамогай мадуляцыі скарасцей электронаў эл. полем аб’ёмнага рэзанатара. У адбівальных К. электронны паток праходзіць праз зазор рэзанатара, дзе мадулюецца эл. полем ЗВЧ, далей адкідваецца назад полем адбівальніка і пры другасным праходжанні праз зазор у адваротным напрамку аддае частку кінетычнай энергіі эл. полю ЗВЧ. У пралётных К. электроны паслядоўна пралятаюць праз зазор уваходнага рэзанатара, дзе адбываецца мадуляцыя па скарасцях, і выхаднога, дзе пры тармажэнні частка іх энергіі пераўтвараецца ў энергію ваганняў ЗВЧ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ПО́ЯС,
вобласць каляземнай (каляпланетнай) прасторы з інтэнсіўнымі патокамі энергічных зараджаных часціц (пратонаў, электронаў, іонаў).
Адкрыты ў 1958—60 пры даследаванні касмічных прамянёўШСЗ. Зараджаныя часціцы ў Р.п. пад дзеяннем магнітнага поля планеты рухаюцца па складаных траекторыях з Паўн. паўшар’я ў Паўд. і наадварот. У Зямлі адрозніваюць унутраны і знешні Р.п. Унутраны мае макс. шчыльнасць часціц (пераважна пратонаў) над экватарам на вышыні 3—4 тыс.км, знешні электронныР.п. — на вышыні каля 22 тыс.км. Заўважана сувязь часовых варыяцый інтэнсіўнасці часціц знешняга Р.п. Зямлі з магн. бурамі. Магутныя Р.п. маюць Юпітэр і Сатурн. Вывучэнне Р.п. важнае для ацэнкі ступені небяспекі пры палётах касм. лятальных апаратаў. Гл. таксама Магнітасфера, Сонечны вецер.