БЛЮМЕНТА́ЛЬ-ТАМА́РЫНА (дзявочае Клімава) Марыя Міхайлаўна
(16.7.1859, С.-Пецярбург — 16.10.1938),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1936). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1887. У 1901—14, 1921—32 у Маскоўскім т-ры Корша, з 1933 у Малым т-ры. Выконвала пераважна ролі старых: Галчыха, Анфуса («Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Матылькова («Слава» В.Гусева) і інш. Мастацтва Блюменталь-Тамарынай вызначалі шчырасць, мяккі гумар, адметная акцёрская тэхніка, здольнасць унутр. пераўвасаблення. З 1915 здымалася ў кіно, у т. л. ў бел. фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» (1937).
іспанскі паэт. Творы 1920—30-х г. напісаны пад уплывам сюррэалізму і фрэйдызму: зб-кі «Акруга» (1928), «Шпагі нібы губы» (1932), «Разбурэнне ці любоў» (1933), кн. вершаў у прозе «Страсць зямлі» (1935). У час нац.-рэв. вайны ў Іспаніі (1936—39) пісаў антыфаш. вершы. Зб. «Цені раю» (1944) — паэтычная утопія пра царства шчасця і прыгажосці, якое бачыць чалавек на парозе смерці. Аўтар філас. лірыкі (зб. «Апошняе нараджэнне», 1953; «Гісторыя сэрца», 1954; «Унутраныя дыялогі», 1974 і інш.), кн. мемуараў «Сустрэчы» (1958). Нобелеўская прэмія 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв. гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЗ Дора Захараўна (12.11.1909, г. Сянно Віцебскай вобл. — 8.12.1997),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933), Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Несцярэнка). У 1933—49 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім муз. густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі). З інш. партый: Караліна («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СТАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 30.4.1951, г. Хемніцы, Германія),
бел. мастак. Скончыла Горкаўскае маст. вучылішча (Расія; 1971), Маскоўскі палі граф. ін-т (1976). Працуе ў галіне кніжнай графікі, пераважна афармляе ілюструе кнігі для дзяцей: «Рамоначак — Рамунеле» (1979), «Залаты птах (1982); «Айбаліць» К.Чукоўскага, «Аёга» (абедзве 1984), «Сакрэт шчасця» (1988 «Залатая ракавінка» (1989); «Чараўнік Ізумруднага горада» (1988), «Урфін Джус» (1989), «Сем падземных каралёў (1990), «Жоўты туман» (1994) А.Волкава; «Як браты бацькаў скарб знайшлі (1994), «Залатая кніга казак» Б.Немцавай (1996), «Папялушка» М.Маляўкі (2000) і інш. Творы вылучаюцца своеасаблівасцю маст. вырашэння: тонкае адчуванне колеру, мяккасць, лірычнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПАВА Галіна Іванаўна (27.3.1910, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 7.2.1985),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). У 1938—62 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхал. дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драм. і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С.Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замшэ́лыізаімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень.Лынькоў.У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
латарэ́йны Lotteríe-;
латарэ́йны біле́т Lotteríelos n -es, -e, Los n;
латарэ́йны бараба́н Lotteríetrommel f -, -n; Gewínnrad n -(e)s, -räder, Glücksrad n (колашчасця)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нірва́на, ‑ы, ж.
Паводле вучэння будыстаў — стан спакою і шчасця, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў. // Месца, дзе знаходзяцца «душы» ў такім стане. //перан. Стан спакою, сузірання і асалоды.
•••
Патануць у нірванегл. патануць.
[Санскрыт. nirvāna — знікненне, згасанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўстрыйскі драматург, празаік, адзін з пачынальнікаў новай аўстр. л-ры. Чл.Аўстр.АН. Атрымаў юрыд. адукацыю. Першы значны твор — «трагедыя лёсу» «Прамаці» (1817). Трагедыя «Сафо» (1818) прысвечана адвечнаму і непазбежнаму антаганізму паэзіі і жыцця, немагчымасці шчасця для сапраўднага мастака. Гісторыя крушэння Напалеона адлюстравана ў трылогіі «Веліч і падзенне караля Атакара» (1825). Аўтар гіст. трылогіі «Залатое руно» (1822), трагедыі «Хвалі мора і кахання» (1831), драм. казкі «Сон — жыццё» (1834), гіст. камедыі «Гора лгуну» (1837), навел (зб. «Сандамірскі кляштар», 1828), філас. медытатыўнай лірыкі, прац па эстэтыцы, гісторыі л-ры і тэатра.