слабахара́ктарнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць слабахарактарнага; адсутнасць цвёрдага характару, моцнай волі. І вось Макар ідзе па вуліцы, скардзіцца некаму нябачнаму на непагадзь, лае на чым свет стаіць жонку і праклінае сябе за слабахарактарнасць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спяка́нне, ‑я, н.
Спец.
1. Шчыльнае злучэнне асобных часцінак цвёрдага рэчыва пры высокай тэмпературы. Спяканне тарфяных пластоў.
2. Працэс атрымання цвёрдых і порыстых кавалкаў з дробных, парашкападобных або пылападобных матэрыялаў; агламерацыя. Спяканне баксітаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субліма́цыя, ‑і, ж.
1. У хіміі — пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, мінаючы вадкі.
2. У метэаралогіі — пераход вадзяной пары ў атмасферы непасрэдна ў цвёрды стан, мінаючы вадкую фазу.
[Ад лац. sublimare — высока паднімаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fizyka
ж. фізіка
fizyka ciała stałego — фізіка цвёрдага цела;
fizyka jądrowa — ядзерная (ядравая) фізіка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЛОХ ((Bloch) Фелікс) (23.10.1905, г. Цюрых, Швейцарыя — 10.9.1983),
амерыканскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай тэорыі цвёрдага цела. Чл. Нацыянальнай АН (1948). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1928). У 1934—77 у Станфардскім ун-це (з 1956 праф.), адначасова ў 1954—55 дырэктар Еўрап. цэнтра ядз. даследаванняў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы. Распрацаваў тэорыю энергет. спектра крышталёў, тэмпературнай залежнасці намагнічанасці ферамагнетыкаў паблізу абс. нуля. Адкрыў (1946, незалежна ад Э.Пёрсела) ядз. магнітны рэзананс. Аўтар манаграфіі «Малекулярная тэорыя магнетызму» (1936). Нобелеўская прэмія 1952.
т. 3, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рыкашэ́т
(фр. ricochet)
палёт цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-н. паверхню.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парашо́к, -шку́ і -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. -шку́. Дробна расцёртыя частачкі цвёрдага рэчыва.
Зубны п. (для чысткі зубоў).
2. -шка́. Лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробненым выглядзе.
Лякарства ў парашках.
◊
Сцерці ў парашок каго (разм.). — жорстка расправіцца; звычайна як выраз пагрозы.
|| прым. парашко́вы, -ая, -ае.
Парашковае малако (з малочнага парашку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
Разм.
1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.
2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІНЕТЫ́ЧНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
мера мех. руху, роўная для матэрыяльнага пункта палавіне здабытку яго масы на квадрат скорасці T = mv2/2. К.э. мех. сістэмы роўная суме К.э. усіх яе пунктаў.
К.э. цвёрдага цела, якое рухаецца паступальна, вылічваецца як К.э. пункта з масай, роўнай масе ўсяго цела; пры вярчальным руху — T = Iω2/2, дзе I — момант інерцыі, ω — вуглавая скорасць вярчэння цвёрдага цела. Пры скарасцях, блізкіх да скорасці святла c, К.э. пункта роўная
, дзе m0 — маса спакою матэрыяльнага пункта. Гл. таксама Энергія, Энергіі захавання закон.
т. 8, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.
Г.В.Гатальскі.
т. 9, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)