КАСА́Ч (Павел Мікалаевіч) (20.11.1887, в. Рогава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.1977),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Засл. дз. культуры Беларусі (1957). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1938). Творчы шлях пачаў у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага ў 1907. У 1912—56 настаўнічаў. У 1946 арганізаваў хор студэнтаў у Нясвіжскім пед. вучылішчы, у 1952—64 узначальваў хор сельскага клуба в. Лявонавічы (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, атрымаў званне народнага. Аўтар шэрагу песень (у т. л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта»), апрацовак бел.нар. песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
choir
[ˈkwaɪr]
n.
1) хор -у m.
2) хо́ры pl. only (у царкве́), клі́рас -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
капэ́ла, ‑ы, ж.
1.Хор, а таксама змешаны ансамбль спевакоў і музыкантаў. Дзяржаўная харавая капэла. Капэла бандурыстаў.
2.перан.Разм. Кампанія, група блізка знаёмых асоб. [Віталія] падбівала сваіх акцёраў усёй капэлай пайсці да Сівалоба.Шамякін.
[Лац. capella.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАПА́ЦІНА (Таццяна Карнееўна) (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 22.3.1980),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар-аматар. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Працавала ў калгасе, загадвала сельскай б-кай, навучала спевам у сярэдняй школе на радзіме. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі нар.хор — адзін з лепшых бел.самадз. калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры створаны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка». «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя», а таксама песня Л. «Марфута».
Літ.:
Есакоў А., Смольскі Б. Калгасны хор сяла Азершчына Мн., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антыфо́н
(гр. antiphonos = які гучыць у адказ)
спеў, які выконваюць па чарзе два хоры або саліст і хор.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАПЕЛЬМА́ЙСТАР (ням. Kapellmeister ад Kapelle тут хор, аркестр + Meister майстар, кіраўнік),
у 16—18 ст. кіраўнік хар. ці інстр. капэлы, у 19 ст. дырыжор сімф., тэатр. аркестра. На Беларусі ў 19 ст. быў вядомы К. духавой і інстр. музыкі І.Дабравольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
male2[meɪl]adj. мужчы́нскі; мужчы́нскага по́лу (пра людзей, жывёл, расліны);
a male choir мужчы́нскі хор;
a male heir насле́днік, спа́дчыннік, спадкае́мец;
a male dancer танцо́ўшчык;
a male child хло́пчык
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
архе́стра
(гр. orchestra)
акружаная амфітэатрам пляцоўка ў старажытнагрэчаскім тэатры, на якой выступалі хор і акцёры антычнай трагедыі і камедыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падгало́сак, ‑ска, м.
1. У спевах — голас больш высокага тону, які дапамагае асноўнаму. Песня пачынаецца запевам, потым уступае хор у суправаджэнні падгалоска.«Беларусь».// Той, хто падпявае галоўнаму спеваку.
2.перан.Разм. Беспрынцыповы чалавек, які паўтарае, падтрымлівае чужыя думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабраці́м‑а, м.
Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я...Бялевіч.//Разм. Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)