непакоіцца, трывожыцца, турбавацца, хвалявацца, перажываць, бедаваць, нервавацца; баяцца, дрыжаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

thrill​2 [θrɪl] v. хвалява́ць; хвалява́цца; казыта́ць не́рвы, узру́шваць;

thrill with joy заміра́ць ад ра́дасці;

thrill with admiration млець ад захапле́ння

♦

be thrilled to bits infml быць ве́льмі задаво́леным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

Машыны сцішыліся.

2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

У зале сцішыліся гукі акардэона.

Перад навальніцай усё сцішылася.

3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

Дзіця паплакала і сцішылася.

4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

Раніцай дождж сцішыўся.

5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

agitate [ˈædʒɪteɪt] v.

1. (for/against) агітава́ць;

agitate for/against smb./smth. агітава́ць за каго́-н./што-н./су́праць каго́-н./чаго́-н.

2. хвалява́ць, узбуджа́ць;

be agitated хвалява́цца

3. узбо́ўтваць, пераме́шваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

umwógen vt

1) хвалява́цца (вакол чаго-н., пра воды)

2) а(б)кружа́ць (пра натоўп, шум)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fluctuate

[ˈflʌktʃueɪt]

1.

v.i.

1) падыма́цца й апада́ць, быць няста́лым, мяня́цца, вага́цца (пра цэ́ны, тэмпэрату́ру)

2) хвалява́цца (пра ваду́)

2.

v.t.

выкліка́ць хва́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трэ́сціся

1. sich schütteln, zíttern vi;

2. (дрыжаць) zíttern vi, bében vi;

3. (спрачацца, разм.) sich zánken, sich stréiten*;

4. (хвалявацца) sich sórgen, besórgt sein (um A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Перажыць моцнае хваляванне, моцна ўсхвалявацца. [Барыс:] — Я столькі перадумаў, столькі перахваляваўся за гэтыя гады. Пальчэўскі. [Святлана] так с’гамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах. Кулакоўскі.

2. Перастаць хвалявацца. Антон ужо неяк перахваляваўся, адагнаў усе сумненні і пайшоў да Наталлі з думкай, што зараз убачыць яе. Ракітны.

3. Пахвалявацца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца, хвалявацца. Трывожыцца Аленка: «Ці здолееш ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна. Колас. Набліжалася зіма, і Аляксей Фаміч трывожыўся, каб паспець скончыць палявыя работы. Дуброўскі. Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку з падветранага боку і прыціскаў галінкі да сцяны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)