1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.
Прамысловы к.
Фінансавы к.
Пераменны к.
Пастаянны к.
2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).
Купіў бы, ды капіталаў не хапае.
◊
Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІ́ЛА (Vila),
Порт-Віла, сталіца дзяржавы Вануату, на ПдЗ в-ва Эфатэ. 19,3 тыс.ж. (1989). Порт на Ціхім ак. (вываз копры, какавы, кавы). Міжнар. аэрапорт. Перапрацоўка мяса і рыбы. Міжнар.фінансавы цэнтр (нізкія падаткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЗЮ́СЕР (англ. producer ад лац. producere вырабляць),
у кіно- і на тэлебачанні асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйна-фінансавы кантроль за дзейнасцю здымачнай групы, пытанні падбору кадраў, у т. л. творчых. П. можа быць рэжысёр, акцёр, сцэнарыст.