Калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі.
Калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, у якім разглядаюцца працэсы ўтварэння і разбурэння дысперсных сістэм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нездале́ка ’той, у каго мала фізічнай сілы’ (Янк. 3.), нездаляка ’тс’ (Пятк. 2), нездалётнік ’нямоглы, слабы чалавек’ (Янк. 3.), ад нездалёць, ніздалёць ’быць слабому здароўем, нядужаму, хвораму’ (Янк. 1; глус., Янк. Мат.), нездалётны ’нямоглы, фізічны слабы’ (Янк. 1), з не здолець ’не адолець, не мець сілы што-небудзь зрабіць’; гл. здолець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дысмарфама́нія
(ад дыс- + марфа- + манія)
псіхічнае расстройства, якое выяўляецца хваравітай упэўненасцю ў наяўнасці выдуманай фізічнай заганы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
атле́т
(гр. athletes)
1) спартсмен, які займаецца атлетыкай, 2) чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРАШЧА́ГІН (Віктар Рыгоравіч) (н. 6. 9.1936, в. Пятруніна Валгаградскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізічнай оптыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1984 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Удзельнічаў у стварэнні новага класа аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з М.А.Барысевічам, М.А.Валідавым);
Рассеяние излучения в средах с высокой объемной концентрацией // Распространение света в дисперсной среде. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НІУС ((Arrhenius) Свантэ Аўгуст) (19.2.1859, маёнтак Вейк, каля Упсалы, Швецыя — 2.10.1927),
шведскі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Член Каралеўскай Шведскай АН (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН многіх краін, у т. л.СССР (1926). Скончыў Упсальскі універсітэт (1878). З 1905 дырэктар Нобелеўскага інстытута. Навуковыя працы па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі. Нобелеўская прэмія 1903.
Літ.:
Соловьев Ю.И. Сванте Аррениус, 1859—1927. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЬНЫЯ АДЗІ́НКІ,
складаюць вызначаную частку (долю) ад устаноўленай адзінкі фізічнай велічыні. У Міжнар. сістэме адзінак (СІ) уведзены наступныя прыстаўкі для ўтварэння найменняў Д.а. (гл.табл.).
Напр., 10 3м = 1 мм (міліметр), 10−6Дж = 1 мкДж (мікраджоўль), 10−12 с = 1 пс (пікасекунда), 10−18Кл = 1 аКл (атакулон). Гл. таксама Кратныя адзінкі.