КУЗЬМІ́Н Фёдар, майстар разьбяной і сталярнай спраў 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з інш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), у вырабе мэблі і хатняга начыння для царскага дома ў Маскве.

т. 8, с. 564

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць 1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНТАШКЕ́ВІЧ (Фёдар Кузьміч) (1922, в. Казігорка Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 4.3.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з кастр. 1941. Камандзір гарматы ст. сяржант Анташкевіч вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія); разлік гарматы Анташкевіча адбіў 8 варожых контратак. Загінуў у баі.

т. 1, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎРО́Ў (Фёдар Кузьміч) (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 9.7.1937),

Герой Сав. Саюза (1937). З 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каля г. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.

Ф.К.Каўроў.

т. 8, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МСЦІСЛА́ЎСКІЯ, Лугвенавічы,

княжацкі род у ВКЛ, адгалінаванне Альгердавічаў. Паходзяць ад сына Альгерда Лугвена, які атрымаў Мсціслаўскае княства. З яго нашчадкаў: Юрый (1395?—1458?),

сын Лугвена. Князь мсціслаўскі. Уваходзіў у раду вял. князёў Вітаўта і Свідрыгайлы. З 1432 некалькі разоў быў запрошаны служылым князем у Ноўгарад. Удзельнічаў у феад. войнах у ВКЛ, у выніку паражэнняў неаднаразова пазбаўляўся Мсціслаўскага княства. Яраслаў Фёдар (1411—1.9.1435), сын Лугвена. Загінуў у бітве пад Вількамірам, дзе змагаўся на баку Свідрыгайлы супраць Жыгімонта Кейстутавіча. Іван (? — да 1489), сын Юрыя. Валодаў Мсціславам, Цяцерынам, Княжыцамі, Паповай Гарой, Дрокавам і інш., магчыма, Магілёвам. Яго дачка Ульяна выйшла замуж за кн. М.​І.​Заслаўскага (гл. ў арт. Заслаўскія), якому адышла частка Мсціслаўскага княства і які разам з нашчадкамі пачаў наз. князем М. Яго сын Фёдар у 1526 з’ехаў у Маскву, дзе род М. згас у 1622.

В.​Л.​Насевіч.

т. 10, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАНЬКО́ (Фёдар Пятровіч) (15.2.1921, в. Занькі Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 9.5.1979),

поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў школу паветр. стралкоў (1943). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Паветраны стралок штурмавога авіяпалка старшына З. вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі, ва Усх. Прусіі, зрабіў 234 баявыя вылеты.

т. 6, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКУЛА́ЕЎ Фёдар, гравёр і ювелір 2-й пал. 17 ст. «Чаканнай і чэрневай справы жалаваны майстар». Выхадзец з Беларусі. З 1663 працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1669 зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і інш. начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод інш. работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзярж. пячаткі.

т. 10, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКО́П’ЕЎ Фёдар, чаканшчык і разьбяр 2-й пал. 17 ст. Прыбыў у Маскву з г. Полацк (Віцебская вобл.) у 1660. З 1662 «жалаваны» майстар Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Сярод твораў: чаканны сярэбраны посуд для царэвічаў Іаана і Пятра Аляксеевічаў, футаралы для пячатак царскіх грамат (усе 1676), чаканныя абклады (1679), сярэбранае і меднае начынне.

т. 12, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРНО́ЛЬД (Фёдар Карлавіч) (17.12.1819, С.-Пецярбург — 7.3.1902),

рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.

Тв.:

Русский лес. Т. 1—3. 2 изд. Спб., 1893—99.

т. 1, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙКО́Ў (Фёдар Ісакавіч) (каля 1612 — 1663 або 1664),

рускі дзярж. дзеяч. Дваранін. У 1654—57 узначальваў першае рускае пасольства ў Кітай для ўстанаўлення дыпламат. і гандл. адносін. Місія не мела поспеху. У час паездкі ў Пекін Байкоў вёў назіранні, якія выклаў у справаздачы пасольства — «Стацейным спісе» (прыведзены кашт. звесткі пра Сібір і Кітай, што стала значным укладам у геагр. л-ру таго часу).

т. 2, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)